Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматаў могуць перасяліць на Бангалор


Плошча Бангалор у Менску

Плошча Бангалор у Менску

Месца для разьмяшчэньня амбасадаў замежных дзяржаў зарэзэрвавана побач з паркам Дружбы народаў. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» распавёў галоўны архітэктар праектаў "Мінскграда" Аляксандар Акенцьеў.

У межах вуліц Карастаянавай - Някрасава - Багдановіча – Арлоўскай сёньня разьмешчаныя цяпліцы Акадэміі навук і аўтабаза гэтага ж ведамства, раённы «Зелянбуд», масіў боксавых гаражоў. У пэрспэктыве гэтыя аб'екты павінны быць зьнесеныя. Архітэктарам гэтая тэрыторыя здалася найбольш прыдатнай для разьмяшчэньня дыпляматычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў. «Тут можна пабудаваць да паўтара дзясятка пасольстваў,» - кажа Аляксандар Акенцьеў.

Сам парк Дружбы народаў захаваецца як прагулачны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG