Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьць апазыцыйных лідэраў патрабуюць тэрміновай сустрэчы з кіраўніцтвам наглядных органаў.

Сёньня кіраўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх рухаў падпісалі зварот да генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча, старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы і старшыні Канстытуцыйнага суду Пятра Міклашэвіча. Яны патрабуюць неадкладнай сустрэчы, каб абмеркаваць "татальныя парушэньні правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь".

Зварот падпісалі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Мілінкевіч, Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Аляксей Янукевіч. Раніцай 15 ліпеня яны панясуць ліст кіраўнікам наглядных органаў краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG