Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі салідарнасьці ў замежжы


Салідарнасьць з удзельнікамі "маўклівых" акцый у Беларусі выказалі беларусы замежжа, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый ў Канадзе, Вялікай Брытаніі, Літве.

Да акцыяў салідарнасьці з маўклівымі пратэстамі ў Беларусі далучыліся беларусы Таронта (Канада). Больш за дваццаць чалавек сабраліся ў сераду 13 ліпеня на плошчы перад будынкам Гарадзкой управы, каб падтрымаць суайчыньнікаў на Радзіме. Тамака ж быў праведзены збор грошай -- у дапамогу людзям, якіх аштрафавалі ў розных гарадах Беларусі за ўдзел у акцыях маўклівага супраціву.

Акцыя салідарнасьці ў Канадзе, Таронта

13 ліпеня ў Лёндане, ля будынку беларускай амбасады прайшла акцыя пратэсту, арганізаваная з ініцыятывы брытанских дэпутатаў актывістамі кампаніі Free Belarus Now. У акцыі салідарнасьці ўзялі ўдзел дэпутаты брытанскага Парлямэнту Тоні Ллойд, Трэйсі Краўч, Нік Сьміт, прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Index on Censorship, брытанскага ПЭН-клюбу, арганізацыі «Беларусы Брытаніі», англа-беларускага таварыства, трупа Свабоднага тэатру.

Удзельнікі акцыі спрабавалі перадаць ліст беларускаму амбасадару з патрабаваньнем вызваліць беларускіх палітзьняволеных, спыніць арышты мірных грамадзянаў і ціск на незалежных журналістаў. Амбасада адмовілася прыняць пэтыцыю, у выніку яе накіравалі поштай, - паведамляе блогер kilgor_trautt.

Акцыя салідарнасьці ў Лёндане (фота з блогу kilgor_trautt)

Лёндан (фота з блогу kilgor_trautt)

У Вільні на вакзале перад адыходам цягніка ў Менск сабралася каля 30 чалавек — беларусы, якія жывуць у Літве пасьля падзеяў 19 сьнежня, прыехала і група грамадзкіх актывістаў зь Беларусі. Яны а 19:30 пляскалі ў ладкі, і такім чынам праваджалі цягнік у Менск. Пасажыры пляскалі ў адказ і віталі ўдзельнікаў акцыі, — паведаміў Зьміцер Шурхай.

Акцыя салідарнасьці на чыгуначыным вакзале ў Вільні

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG