Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чацьвер у судах ішлі працэсы над грамадзянамі, якія былі затрыманыя 13 ліпеня падчас «маўклівай акцыі». Прысуды — арышты і штрафы.

Паводле праваабаронцаў, у Беларусі затрымана прыкладна 100 удзельнікаў «маўклівай акцыі», сярод іх 20 у Менску. Адносна затрыманых складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за «дробнае хуліганства».

16:40 Наваполацкі гарадзкі суд прызнаў удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі мясцовага актывіста Яўгена Канстанцінава, якому прысудзіў штраф памерам 350 тысяч рублёў, і старшыню гарадзкой рады Партыі БНФ Аляксея Трубкіна — яго прысудзілі да штрафу памерам 700 тысяч рублёў. Суд над наваполацкім актывістам аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Алегам Крайко адбудзецца 15 ліпеня.

Паводле такіх самых абвінавачаньняў аштрафаваныя яшчэ тры чалавекі: Яўген Канстанцінаў (350 тысяч рублёў), Аляксандар Грудніцкі і старшыня наваполацкай рады Партыі БНФ Аляксей Трубкін (700 тысяч рублёў).

16:00 Справа супраць Уладзімера Правальскага скасавана. Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Алеся Жарыкава прызнала, што міліцэйскія пратаколы складзеныя з парушэньнямі. Затрыманага ўчора былога пратэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах міліцыянты абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні, а таму на мінулую ноч ён быў зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

15:45 У Вілейцы сёньня судзілі Дзьмітрыя Капцюга за ўдзел у маўклівай акцыі 6 ліпеня. Яго арыштавалі на 7 сутак.

15:41 Суд у Жодзіне арыштаваў на трое сутак Рамана Васільева.

15:40 Салігорскі суд арыштаваў Андруся Тычыну на 9 сутак, Алега Бахту аштрафавалі на 350 тысяч рублёў. Суд над маладафронтаўцам Іванам Шылам перанесены на 15 ліпеня ў сувязі з патрабаваньнем маладзёна прадставіць яму адваката.

14:30 У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску судзяць былога прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Уладзімера Правальскага. Ён быў затрыманы ўчора недалёка ад плошчы Перамогі, на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаваньне патабаваньням супрацоўнікаў міліцыі. Мінулую ноч спадар Правальскі правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

У Наваполацкім гарсудзе ідзе працэс над актывістам Яўгенам Канстанцінавым і яшчэ трыма затрыманымі падчас учорашняй акцыі маўклівага пратэсту. Іхныя прозьвішчы пакуль удакладняюцца. На усіх затрыманых складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.



14:10 Сяргей Крукоўскі арыштаваны на 8 сутак судом Савецкага раёну Менска. Судзьдзя Анжаліка Мазоўка. Алесь Крот арыштаваны на 15 сутак.

Суд на Іванам Амельчанка адбудзецца 15 ліпеня.

13:00 Андрэй Цімашэнка арыштаваны Савецкім судом Менска на 5 сутак. Судзьдзя Дзьмітры Паўлічэнка. Аляксандар Бусел на 10 сутак. Судзьдзя Анжаліка Мазоўка.



12:28 Сяргей Хіляжаў арыштаваны Савецкім райсудом Менску на 10 сутак. Судзьдзя Дзьмітры Паўлічэнка.

12:20 Паводле праваабаронцаў, у судзе Цэнтральнага раёну Менску будуць судзіць Паўла Хадзінскага і Максіма Юзафовіча. Віталь Струй назіраў як затрыманых дастаўлялі ў Першамайскі РАУС Менску, дзе і быў затрыманы. На яго склалі пратакол за дробнае хуліганства. Ноч хлопец правёў у пастарунку, а сёньня суд Першамайскага раёну аштрафаў яго на 350 тысяч рублёў.

12:15 10 чалавек прывезьлі ў Савецкі раённы суд. Ільля Зінкевіч арыштаваны на 10 сутак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG