Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Чакаецца каля +28, дождж.

У БЕЛАРУСІ:


Апошні дзень, калі партыя БНФ мусіць добраахвотна выселіцца з офісу.

Прэс-канфэрэнцыя: “Аб цэнах на тавары і паслугі ў Беларусі”. Нацыянальны прэс-цэнтар, 12:30.

“Прамая тэлефонная лінія” з прадстаўніцай Менгарвыканкаму Натальляй Праскуравай аб дапамозе людзям з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Задаць пытаньні можна з 12:00 да 14:00 па тэлефоне (017) 223-55-24.

Завяршэньне “Славянскага Базару” ў Віцебску.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Жэнэва. Рада правоў чалавека ААН абмяркуе сытуацыю ў Казахстане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У Беларусі традыцыйна ўшаноўваюцца Кузьма і Дзям’ян. У народзе іх лічылі апекунамі сенакосу і падрыхтоўкі да жніва. А Кузьму – паводле сугучнасьці імя – яшчэ й апекуном кавальства. Таму ў кузьнях у гэты дзень не працавалі.

1913 -- у Вільні заснаванае Беларускае Выдавецкае Таварыства – галоўнае на той час беларускае кніжнае выдавецтва. Стварыў яго на базе тагачаснай рэдакцыі “Нашай Нівы” Іван Луцкевіч разам зь сябрамі. Дзясяткі кніг мастацкае літаратуры, календароў і падручнікаў, альманахаў і слоўнікаў надрукавала БВТ за чвэрць стагодзьдзя свае дзейнасьці.

1990 — Указ Гарбачова «Аб дэмакратызацыі і разьвіцьці тэлебачаньня ў СССР”.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень узяцьця Бастыліі ў Францыі.

У Іраку – Дзень рэвалюцыі.

МІНУС 365:


Два саюзы палякаў: аб'яднацца немагчыма?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


У дзень сьвятога Кузьмы і Дзям'яна кузьні не куюць і бабы ня п`юць.
З народнага
XS
SM
MD
LG