Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ня прыме ад Лукашэнкі «вагон шалудзівых»


Літоўскі прэм'ер Андрус Кубілюс

Літоўскі прэм'ер Андрус Кубілюс

Літоўскі ўрад паспрабуе дапамагчы асуджаным беларускім апазыцыянэрам, але ня будзе разглядаць магчымасьці прыняць іх у Літве, паведаміў Інтэрфакс.

"Я сапраўды не магу выказаць нашу афіцыйную пазыцыю, таму што мы яе не абмяркоўвалі, але мы павінны шукаць магчымасьці дапамагчы палітычным зьняволеным, якія пакутуюць", -- заявіў у сераду прэм'ер Літвы Андрус Кубілюс.

Аб гэтым ён сказаў пасьля таго, як старшыня Камітэту замежных справаў сойму Эмануэліс Зінгерыс паведаміў, што Літва гатовая прыняць беларускіх палітвязьняў, калі яны гэтага захочуць.

Адправіць вагонам у Эўразьвяз «шалудзівую масу» апазыцыянэраў паабяцаў тыдзень таму А.Лукашэнка. «Калі там, у ЭЗ, хочуць іх сабе забраць», -- дадаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG