Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ішла да Макея, а трапіла ў міліцыю


Уладзімер Макей

Уладзімер Макей

Спроба былой супрацоўніцы "Белшыны" Галіны Баркоўскай трапіць на прыём, які сёньня праводзіў у Бабруйску кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей, скончылася тым, што яе адвезьлі ў міліцыю. Пра гэта Свабодзе паведаміла лідэр грамадзянскай ініцыятывы, якая змагаецца супраць беззаконьня ў органах суду і пракуратуры, Тамара Сяргей:

"На прыём да высокапастаўленага чыноўніка запісалася вельмі шмат людзей. Сярод іх былі і некалькі жанчын з нашай арганізацыі. Спадарыня Баркоўская, пасьля таго як стала вядома, што кіраўнік адміністрацыі яе ня прыме, стала каля дзьвярэй пакоя, дзе праходзіў прыём, каб асабіста перадаць яму сваю скаргу. Аднак гэтаму перашкодзілі міліцыянты, якія абыходзіліся зь ёй вельмі груба і даставілі ў аддзяленьне".

Галіна Баркоўская лічыць сваё звальненьне зь "Белшыны" незаконным і ўжо доўгі час дамагаецца ўзнаўленьня на працы. Двойчы пракуратура ўносіла пратэсты ў яе справе.
XS
SM
MD
LG