Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газавыя перамовы з Расеяй зноў адкладзеныя на восень


Перамовы па куплі "Газпромам" 50% акцый «Белтрансгазу» і па заключэньні новых кантрактаў на пастаўку і транзыт газу перанесеныя на восень.

У працяг учорашняй сустрэчы старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімера Пуціна і прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясьніковіча сёньня адбылася тэлефонная размова старшыні праўленьня ААТ «Газпром» Аляксея Мілера і Першага намесьніка прэм'ер-міністра РБ Уладзімера Сямашкі, паведамляе прэс-служба "Газпрома".

Была дасягнутая дамоўленасьць, што перамовы па куплі "Газпромам" 50% акцыяў ААТ «Белтрансгаз» і па заключэньні новых кантрактаў на пастаўку і транзыт газу будуць працягнутыя ў верасьні.

«Улічваючы, што перамовы працягнуцца восеньню, гэта значыць у перадпачатку ацяпляльнага сэзону, нам прыйдзецца ў комплексе абмяркоўваць пытаньні атрыманьня "Газпромам" кантролю над "Белтрансгазам" і ўмовы пастаўкі і транзыту расейскага газу, хоць нам гэтага вельмі не хацелася. Але, на жаль, не па нашай віне перамоўны працэс зацягнуўся. Час, калі можна было спачатку ўрэгуляваць карпаратыўныя пытаньні па "Белтрансгазу", а потым, ужо з пазыцыі 100% ўладальніка кампаніі, падпісваць дагаворы на пастаўку і транзыт, быў страчаны. Тым ня менш, у нас ёсьць усе магчымасьці, каб зьняць нявырашаныя пытаньні задоўга да заканчэньня дзеяньня існуючага кантракту на пастаўку газу ў Беларусь», -- сказаў па выніках тэлефоннай размовы Аляксей Мілер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG