Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве будуць пляскаць у ладкі на віленскім вакзале


А 19 гадзіне на віленскім вакзале ў час адбыцьця цягніка "Вільня — Менск" пройдзе акцыя "маўклівага пратэсту".

Як паведаміў "Свабодзе" адзін з арганізатараў акцыі Яўген Скрабец, "у Вільні, адначасова з пачаткам маўклівых пратэстаў у Беларусі падчас адыходу цягніка "Вільня — Менск", мы пачнем пляскаць у ладкі ў знак падтрымкі нашых сяброў і таварышаў у Беларусі".

Плянуецца, што ў акцыі возьмуць удзел ня менш за 30 чалавек, сярод якіх Яўген Афнагель, Зьміцер Каспяровіч, Яўген Скрабец, Зьміцер Шурхай, Алег Мяцеліца.
XS
SM
MD
LG