Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст Саюза палякаў, журналіст Ігар Банцар, усе дзесяць сутак трымаў у камеры галадоўку. Сёньня ён кажа, што адчувае сябе цалкам нармалёва.

Ігара Банцара асудзілі на 10 сутак 4 ліпеня нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Падчас суду над Андрэем Пачобутам ён трымаў у руках, стоячы перад будынкам суда, здымак Пачобута.

Яшчэ раней, у першы дзень суду над Пачобутам – 14 чэрвеня, Ігара Банцара асудзілі на 5 сутак арышту, і тады ён праводзіў у камэры сухую галадоўку.
XS
SM
MD
LG