Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Народную волю" таксама не закрываюць

абноўлена

13 ліпеня ў ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе прайшоў судовы працэс па пазову Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выпуску газэты «Народная Воля». Міністэрства інфармацыі адразу выступіла з хадайніцтвам адклікаць свой пазоў супраць Народнай волі.

Пасьля невялікага перапынку судзьдзя паведаміў, што Вярхоўны Суд задаволіў хадайніцтва Міністэрства інфармацыі. На гэтым працэс закрыты.

У залі Вярхоўнага Суду прысутнічалі Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў , Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч, Андрэй Бастунец, іншыя палітыкі і грамадзкія дзеячы.

12 ліпеня 2011 г. Міністэрства інфармацыі ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе адклікала позву аб закрыцьці газэты "Наша Ніва".



Іосіф Сярэдзіч і Анатоль Лябедзька
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG