Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
13 ліпеня ў 10 гадзін раніцы ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе (вул. Валадарскага, 8) пачнецца судовы працэс па пазову Міністэрства інфармацыі аб спыненні выпуску газеты «Народная Воля».

І нам, журналістам, усім супрацоўнікам рэдакцыі, застаецца спадзявацца, што ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе уважліва, усебакова разьбяруцца ў сытуацыі і адхіляць меч, які занесены над дэмакратычнай ластаўкай — “Народнай Воляй”. Яе высакародная справа патрэбна Беларусі, дзяржаве, грамадзтва”, — адзначыў напярэдадні суда галоўны рэдактар газэты “Народная Воля” Іосіф Сярэдзіч.

У 2006–2008 гадах "Наша ніва" і "Народная воля" былі пазбаўленыя магчымасьці распаўсюду праз «Белпошту» і «Белсаюздрук». У канцы 2008-га яны вярнуліся ў сеткі распаўсюджваньня — гэта быў пэрыяд нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам, і улады пайшлі на касмэтычныя крокі лібэралізацыі.
Нагадаем, што 12 ліпеня 2011 г. Міністэрства інфармацыі ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе адклікала позву аб закрыцці «Нашай Нівы».
XS
SM
MD
LG