Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Хмарна з праясьненьнямі, тэмпэратура 22 – 28°С.

ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ:


У розных гарадох Беларусі плянуецца правядзеньне маўклівых маніфэстацыяў на заклік інтэрнэт-супольнасьці “Рэвалюцыя ў сацыяльных сетках”.

Менск, Вышэйшы гаспадарчы суд (вул. Валадарскага, 8): судовы працэс з пазову Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выпуску газэты “Народная воля”. Пачатак а 10 гадзіне.

Менск, “наўпроставая лінія” з намесьніцай міністра працы і сацыяльнай абароны Валянцінай Каралёвай па пытаньнях сацыяльнай абароны насельніцтва. Задаць пытаньні можна будзе з 15.00 да 17.00. Тэлэфон “наўпроставай лініі”: (017) 306-42-67.

Менск, Палата прадстаўнікоў (вул. Савецкая, 11): прэсавая канфэрэнцыя чальцоў Нацыянальнага сходу, якія ўдзельнічалі ў сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Бялградзе. Пачатак аб 11 гадзіне.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль: разгляд сытуацыі ў Беларусі ў камітэце па міжнародных справах Эўрапарлямэнту сумесна з падкамітэтам па правох чалавека.

Брусэль: сустрэча лідэраў лібійскіх паўстанцаў з прадстаўнікамі ЭЗ і НАТО.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1260 – адбылася бітва пры Дурбе – войскі жамойтаў перамаглі сілы Тэўтонскага ордэну.

1772 – ангельскі мараплавец Джэймз Кук пачаў першае ў гісторыі плаваньне вакол сьвету.

1908 – у Лёндане адкрыліся IV Алімпійскія гульні. У іх упершыню ўзялі ўдзел жанчыны.

1947 – у Парыжы міністры замежных справаў эўрапейскіх краін пагадзіліся прыняць плян аднаўленьня Эўропы, прапанаваны дзяржсакратаром ЗША Джорджам Маршалам.

У гэты дзень нарадзіліся:

1797 – Антоні Фіялкоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч.

1897 – Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч.

1916 – Лаўрэнцій Абэцэдарскі, беларускі савецкі гісторык.

У гэты дзень памерлі:

1645 – Міхаіл Фёдаравіч, расейскі цар, першы з дынастыі Раманавых.

1868 – Канстанцін Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі.

1924 – Альфрэд Маршал, найбольш уплывовы ў свой час ангельскі эканаміст.

2008 – Браніслаў Гэрэмак, гісторык, польскі палітык, міністар замежных справаў Польшчы.

МІНУС 365:


Лукашэнка сустрэўся з Саакашвілі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Дурныя ніколі не даруюць і не забываюць, наіўныя даруюць і забываюць, мудрыя даруюць, але не забываюць – Томас Ман.
XS
SM
MD
LG