Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі: кошты навучаньня ў ВНУ падымуцца да 20%


Непазьбежнасьць падвышэньня кошту навучаньня ў ВНУ пацьвердзіў намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Жук. Паводле чыноўніка, у мінадукацыі адбылася нарада з рэктарамі ВНУ, у тым ліку камэрцыйных, на якой абмяркоўвалі ўзровень падвышэньня кошту навучаньня ў 2011-2011 навучальным годзе:

«Гаворка была пра тое, каб кошты былі паднятыя ў разумных межах. Да 20% — гэта тая лічба, той мінімум, які дазваляе нармальна функцыянаваць ВНУ». Патрэбу ў падвышэньні коштаў навучаньня чыноўнік патлумачыў «ростам цэнаў на бэнзін ды тавары».

Паводле Аляксандра Жука, штогадовае падвышэньне цэнаў — нармальная зьява. У якасьці прыкладу Аляксандар Жук прывёў БДУ, дзе, як сказаў намесьнік міністра, кошт навучаньня расьце штогод на 10-11%.

Між тым у мінулым навучальным годзе цэны на навучаньне ў БДУ падвышаліся як меней двойчы. Акрамя традыцыйнага падвышэньня ў пачатку навучальнага году студэнтаў-платнікаў БДУ прымусілі ў студзені 2011 году плаціць за навучаньне па новых цэнах, прычым аплаціць заднім чыслом навучаньне зь сярэдзіны лістапада 2010 году. Новае падвышэньне коштаў склала прыблізна 20%. Студэнтам тады патлумачылі, што падвышэньне адбылося з-за росту заробкаў настаўнікам, між тым гэтыя заробкі вырасьлі не болей як на 10%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG