Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызнаньне першага віцэ-прэм'ера


Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка

Першы намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі Ўладзімер Сямашка лічыць, што адной з прычын фінансава-эканамічнага крызісу ў краіне стаў рэзкі рост заработнай платы ў сьнежні 2010 году.

"Я лічу, да цяперашняга становішча прывялі тры прычыны: па-першае – рост коштаў на энэрганосьбіты, па-другое - памылковая манэтарная палітыка Нацбанку, па-трэцяе - рэзкі рост заработнай платы ў сьнежні мінулага году", - заявіў У. Сямашка, наведваючы Беларускі мэталюргічны завод. Яго выказваньні прыводзіць агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу прадпрыемства.

Абяцаньне падвысіць сярэдні заробак у краіне да 500 даляраў было адным з асноўных падчас леташняй перадвыбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.

Выступаючы на БМЗ, першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што зараз у Беларусі распрацаваная "праграма дзеяньняў, якая дазваляе да канца году стабілізаваць сытуацыю ў краіне". У. Сямашка падкрэсьліў, што тэмпы росту заработнай платы ў арганізацыях і на прадпрыемствах не павінны апярэджваць тэмпы росту прадукцыйнасьці працы.

Адказваючы на ​пытаньні работнікаў БМЗ аб магчымасьці росту тарыфаў на паслугі ЖКГ, У. Сямашка запэўніў, што яны для насельніцтва падвышацца не будуць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG