Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Дзіянаў


Вячаслаў Дзіянаў, адміністратар суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку"

Вячаслаў Дзіянаў, адміністратар суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку"

Акцыі маўклівага пратэсту, арганізаваныя інтэрнэт-супольнасьцю, сталі галоўнай палітычнай падзеяй лета. Ці прыносіць плён такая форма барацьбы? Якой будзе тактыка далейшых акцыяў? На гэтыя ды любыя іншыя вашыя пытаньні адкажа каардынатар суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" Вячаслаў Дзіянаў.

Біяграфія:


Нарадзіўся 4 сакавіка 1987 году ў Празе ў сям'і спартоўца і харэографа. Беларус. Праваслаўны. З 1988 году жыве ў Менску. У 2005 годзе паступіў у Беларускі Дзяржаўны Тэхналягічны Унівэрсытэт на спэцыяльнасьць інжынэр-пэдагог. У пачатку 5 курсу давялося пакінуць унівэрсытэт у сувязі з асабістымі абставінамі.

У 2008 годзе быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Алеся Міхалевіча на парлямэнцкіх выбарах.

У 2009 годзе быў ініцыятарам стварэньня асьветніцкага грамадзкага аб'яднаньня "Рух Будучыні". На ўстаноўчым сходзе быў абраны старшынёй рады "Руху Будучыні".

У 2010 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Менскага гарадзкога Савету ў Шугаеўскай акрузе №53.

Таксама ў 2010-м стаў каардынатарам кампаніі «Грамадзянін».

На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.

Актыўны ўдзельнік пратэсту 19 сьнежня. Пасьля перасьледу з боку МУС і КДБ 25 сьнежня вымушаны быў пакінуць краіну. Хаваўся ад перасьледу з боку ўладаў РБ на тэрыторыі Расеі і Літвы.

Зараз месца знаходжаньня -- Кракаў, Польшча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG