Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведаміла Эўрарадыё праваабаронца Сьвятлана Лапіцкая.

Сьпісы арыштантаў-сутачнікаў там не вывешваюць, ці ёсьць сярод іх патрэбны вам чалавек, можна даведацца толькі ў дзяжурнага. Таксама інфармацыю пра вязьняў даюць па тэлефоне Жодзінскага ГАЎС — 8-01775 3 34 44.

З перадачаў прымаюць толькі асабістыя рэчы і ваду. Сокі ды ежу не бяруць.

Усяго, паводле непацьверджанай інфармацыі, у Жодзінскую турму перавезьлі 202 чалавекі. На думку праваабаронцаў, менскія турмы вызваляюць напярэдадні "маўклівай акцыі" 13 ліпеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG