Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Нашай Нівы" не закрываюць. Пакуль


Вышэйшы гаспадарчы суд задаволіў хадайніцтва Міністэрства інфармацыі аб адкліканьні яго пазову аб закрыцьці газэты "Наша Ніва". На гэтым паседжаньне суду было скончанае.

Разам з тым у міністэрства застанецца магчымасьць зьвярнуцца з чарговым пазовам у любы іншы час.

У судовай залі Вышэйшага гаспадарчага суду прысутнічалі каля 30 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць газэту. Сярод іх палітыкі Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч, Уладзімер Някляеў, старшыня БАЖ Жанна Літвіна ды іншыя.

Працэс закрыцьця быў ініцыяваны Міністэрствам інфармацыі пасьля таго, як 14 красавіка "НН" атрымала трэцяе цягам году папярэджаньне. Падставай для папярэджаньня стала публікацыя на старонках газэты недакладнай інфармацыі аб тым, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позьняга вечара.

Рэдакцыя скарысталася законным правам аспрэчыць вынесенае папярэджаньне. На час разгляду абскарджаньня ў першай інстанцыі працэс аб ліквідацыі газэт быў прыпынены.

30 траўня судзьдзя Алена Маёрава пакінула папярэджаньне ў сіле. Рэдакцыя абскардзіла прысуд у касацыйнай калегіі Вышэйшага гаспадарчага суду, і касацыя была прынятая. Разгляд яе прызначаны на 26 ліпеня.

14 ліпеня мінаюць тры месяцы з дня вынясеньня папярэджаньня. Паводле заканадаўства, пасьля гэтага закрыць газэту ўжо нельга.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG