Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На "Булгарыі"загінула беларуска


Сярод загінулых на цеплаходзе "Булгарыя", які патануў на Волзе, сваякі апазналі беларускую грамадзянку.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Паводле інфармацыі аддзяленьня беларускага пасольства ў Расіі, у горадзе Казань сёньня раніцай сярод знойдзеных целаў сваякі апазналі грамадзянку Беларусі.

Паколькі дакумэнты грамадзян Беларусі, якія былі на "Булгарыі", зніклі, аддзяленьне пасольства афармляе цяпер усе неабходныя паперы і вырашае пытаньні з дастаўкай цела нябожчыцы на радзіму.

Як паведамлялася раней, у сьпісах тых, хто знаходзіўся на цеплаходзе "Булгарыя", было двое грамадзян Беларусі. Адзін з іх застаўся жывы.

Пасажырскі цеплаход "Булгарыя", на борце якога было больш як 170 чалавек, патануў удзень 10 ліпеня на Волзе. На гэты момант афіцыйна прызнаныя памерлымі 83 чалавекі.

Караблі, якія ў час катастрофы праплылі міма "Булгарыі", вызначаныя. Іх капітанаў пакараюць, заявіў міністар транспарту Расіі Ігар Лявіцін.

"Паводле папярэдніх дадзеных, прыкладна ў гэты час у гэтым раёне праходзілі два караблі. Мы ведаем, што гэта за караблі, імёны капітанаў. Зь імі вядзецца праца ў тых населеных пунктах, дзе яны разьмяшчаюцца цяпер. Адзін з караблёў — марскога тыпу. Прымем усе меры заканадаўчага пляну, каб ужыць да капітанаў гэтых караблёў самае суровае пакараньне", — сказаў Лявіцін.

Акрамя таго, Лявіцін запэўніў, што ўва ўнутраным суднаходзтве будуць уводзіцца больш жорсткія парадкі. У прыватнасьці, будзе спраўджаны тэхнічны стан цеплаходаў і дакумэнты на ажыцьцяўленьне турыстычных функцый і перавозкі пасажыраў.

Катастрофа "Булгарыі"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:09 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG