Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя ў Беларусі большая чым дзе ў СНД


Беларусь лідзіруе па тэмпах росту спажывецкіх коштаў сярод краін СНД. У чэрвені, паводле афіцыйных дадзеных, інфляцыя ў Беларусі склала 8,6%, з пачатку года - 36,2%.

У той жа час у Расеі кошты за чэрвень павялічыліся на 0,2%, з пачатку года - на 5,0%, ва Украіне - на 0,4% і 5,9% адпаведна, у Казахстане - на 0,3% і 5,1%.



Толькі па афіцыйных дадзеных, рост коштаў на прадукты харчаваньня ў чэрвені ў Беларусі склаў 8,2%, ва Украіне 0,3%, у Казахстане - 0,2%. У Расеі ў чэрвені кошты на прадукты харчаваньня зьнізіліся на 0,4%
Такія дадзеныя даюць у Нацыянальным статыстычным камітэце.

Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў чэрвені ў параўнаньні з траўнем павялічыліся на 21,3 працэнта, у тым ліку на інвэстыцыйныя тавары - на 20,1 працэнта, прамежкавыя тавары - на 26 працэнтаў, спажывецкія тавары - на 13,6 працэнта.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў чэрвені 2011 года ў параўнаньні з маем склаў 105,1 працэнта, са сьнежнем 2010 года - 121 працэнт.

Прадукты харчаваньня ў чэрвені падаражэлі на 8,2%, у гадавым вылічэньні (у адносінах да чэрвеня 2010 г.) - на 52,2%, паведамляе Белстат.

Лідэрам па росьце коштаў у чэрвені сталі кансэрвы рыбныя - 19,7%, бульба - 18%, кандытарскія вырабы - 17,3%, рыба і морапрадукты - 14,3%, макаронныя вырабы - 14,2%, мяса і птушка - 10, 8%, крупы - 10,2%.

Пры гэтым з пачатку года цэны на садавіну павялічыліся ў 2,1 разы, на гарбату у - 2 разы, крупы ў 1,8 разы. Рыба і морапрадукты, кансэрвы рыбныя, цукар, бульба за студзень-чэрвень падаражэлі на 60-70%, макаронныя вырабы, алей і кандытарскія вырабы на 51-57%, мяса і птушка - на 36,4%, гародніна - на 32, 5%.



Як паведамлялася раней, Міністэрства эканомікі Беларусі прагназуе інфляцыю да канца года на узроўні 33-39 працэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG