Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія дэпутаты ў падтрымку беларускай дэмакратыі


Будынак Вярхоўнай Рады Ўкраіны
Будынак Вярхоўнай Рады Ўкраіны
Ва Ўкраіне павінна быць створана ня толькі парлямэнцкая група, але і грамадзкі рух у падтрымку незалежнасьці і дэмакратыі ў Беларусі. Так лічыць адзін з ініцыятараў стварэньня ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны дэпутацкай групы ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, кіраўнік Украінскай рэспубліканскай партыі "Сабор" Анатоль Мацьвіенка.

Пра гэта дэпутат Вярхоўнай Рады заявіў у інтэрвію сайту ucpb.org.

- На мой погляд, мы павінны стварыць ня толькі парлямэнцкую групу, але і грамадзкі рух. Ён павінен быць прадстаўлены ня некалькімі палітычнымі партыямі, а аб'ядноўваць усе палітычныя сілы, якія абараняюць дэмакратыю.

У рамках гэтага аб'яднаньня мы павінны інфармаваць украінскае грамадзтва аб тым, што адбываецца ў Беларусі, калі ўжо мы кажам аб адкрытасьці палітыкі і абароне дэмакратыі. Мы павінны запрашаць да нас людзей для таго, каб яны распавядалі аб тым, што адбываецца ў вас. Ваш вопыт і вопыт наш - гэта ўзаемна важны досьвед, які і вам, і нам павінен дапамагаць у нашым імкненьні абараняць дэмакратыю. Мы гатовы вучыць людзей, праводзіць сэмінары, даваць пляцоўкі для дыскусій, дапамагаць разьвівацца гэтаму руху мэтадалягічна і арганізацыйна, праяўляць салідарнасьць. Гатовыя даць магчымасьць выходзіць у тыя сродкі масавай інфармацыі, якія можам прыцягнуць, а таксама, наколькі нам дазваляюць нашы магчымасьці, падтрымліваць вас у міжнародным пляне.

Адэкватна і ў вас бывае такое жаданне ў адносінах да Ўкраіны, паколькі ў нас таксама не ўсё добра з дынамікай і развіццём дэмакратыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG