Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы згортваюцца на беларускім рынку


Карыкатура на герб РБ. Baltarusija па-літоўску - Беларусь
Карыкатура на герб РБ. Baltarusija па-літоўску - Беларусь
Літоўскія прадпрыемствы, якія экспартуюць тавар у Беларусь, шукаюць спосабы, як атрымаць з заказчыкаў даўгі. «Запахла тавараабменам, але ў беларусаў амаль няма чаго прапанаваць», піша газэта «Lietuvos rytas».

«Нішто не паказвае на тое, што валютны крызіс у Беларусі хутка скончыцца. Мы адправілі некалькі грузавікоў з таварам. Але адпраўляць больш было б рызыкоўна », -- сказаў кіраўнік кампаніі Actas, якая вырабляе воцат і сіропы, Алаізас Убис. Партнэрам кампаніі ў Беларусі няма чым расплаціцца за тавары.

Кампанія Vičiūnai да валютнага крызісу ў месяц прадавала Беларусі каля 400-600 тон рыбных прадуктаў -- крабавых і рыбных палачак. Зараз -- удвая менш.

«Мы гандлюем прадуктамі харчаваньня, абмен для нас занадта складаны. Акрамя гэтага, у Беларусі цяжка знайсьці вартыя ўвагі тавары », -- сказаў дырэктар кампаніі Вісвалдас Маціяшайціс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG