Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч сустрэнецца з Пуціным, а Лукашэнка з Грэфам


Сустрэча ў Менску ў траўні 2011

Сустрэча ў Менску ў траўні 2011

Сустрэча Міхаіла Мясьніковіча, Карыма Масімава і Ўладзімера Пуціна адбудзецца сёньня ў рамках канфэрэнцыі «Ад Мытнага саюзу да Адзінай эканамічнай прасторы: інтарэсы бізнэсу», якая пройдзе з удзелам міністраў эканамічнага блёку і кіраўнікоў найбуйнейшых бізнэс-асацыяцый трох краін.

Чакаецца, што прадстаўнікі ўлады і бізнэсу Беларусі, Казахстану і Расеі абмяркуюць уплыў МС і АЭП, якая павінна пачаць функцыянаваць 1 студзеня 2012 году, на дзелавы клімат сваіх краін, паведамляе БелаПАН.

Мэтамі канфэрэнцыі зьяўляюцца «давядзеньне да бізнэс-супольнасьці інфармацыі аб якасна новых магчымасьцях вядзеньня гаспадарчай дзейнасьці пасьля стварэньня АЭП, а таксама абмеркаваньне найбольш важных пытаньняў фарміраваньня агульнага рынку тавараў, работ, паслуг, капіталу і рабочай сілы ў рамках АЭП", - паведамляе прэс-служба ўраду РФ.

Гэта будзе першая сустрэча прэм'ер-міністраў трох краін пасьля адмены з 1 ліпеня ў рамках фарміраваньня АЭП мытнага кантролю на ўнутраных межах МС. Кантроль ажыцьцяўляецца на зьнешніх межах у адпаведнасьці з адзіным мытным тарыфам.

Тымчасам у прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі паведамляюць, што ён сёньня сустрэнецца ў Менску са старшынём Ашчаднага банку Расеі Германам Грэфам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG