Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 ліпеня, а 14.30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе (Валадарскага, 8) адновіцца разгляд справы аб закрыцьці газэты "Наша Ніва". Калі ВГС возьме бок Міністэрства інфармацыі, найстарэйшая беларуская газэта страціць магчымасьць легальна выдавацца ў Беларусі на паперы.

Працэс закрыцьця быў ініцыяваны міністэрствам інфармацыі пасьля таго, як 14 красавіка "НН" атрымала трэцяе цягам году папярэджаньне
Рэдакцыя скарысталася законным правам аспрэчыць вынесенае папярэджаньне. На час разгляду абскарджаньня ў першай інстанцыі працэс аб ліквідацыі газэт быў прыпынены.

30 траўня судзьдзя Алена Маёрава пакінула папярэджаньне ў сіле. Рэдакцыя абскардзіла прысуд у касацыйнай калегіі Вышэйшага гаспадарчага суда, і касацыя была прынятая. Разгляд яе прызначаны на 26 ліпеня.

14 ліпеня мінае тры месяцы з дня вынясеньня папярэджаньня. Паводле заканадаўства, пасьля гэтага закрыць газэт ужо нельга.

Адначасова з працэсам «НН» ідзе суд аб закрыцьці «Народнай Волі». У 2006–2008 гадах гэтыя газэт былі пазбаўленыя магчымасьці распаўсюду праз «Белпошту» і «Белсаюздрук». У канцы 2008-га яны вярнуліся ў сеткі распаўсюджваньня — гэта быў пэрыяд нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам, і улады пайшлі на касмэтычныя крокі лібэралізацыі.

Менш чым за тры гады пасьля вяртаньня ў распаўсюд «Народная Воля» павялічыла тыраж ў 2,5 разу, а аўдыторыю сайта — у яшчэ большай прапорцыі. За той жа час наклад «Нашай Нівы» вырас у 3,4 разы — цяпер ён рэкордны за увесь час існаваньня газэты. Як і аўдыторыя сайта «Нашай Нівы» — у траўні 2011 яна склала 113 тысяч карыстальнікаў.

Суд над газэтай «Наша Ніва» пачнецца 12 ліпеня а 14.30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе (Валадарскага, 8). Працэс будзе адкрыты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG