Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхал Карневіч. Як мяне затрымлівалі і судзілі


Міхаіл Карневіч
Міхаіл Карневіч
Маўклівая акцыя павінна была пачацца а 19-й гадзіне 3 ліпеня на Савецкай плошчы. Я прыйшоў за паўгадзіны да пачатку, але ўбачыў, што плошча застаўленая мэталічнымі загарадкамі. Побач дзяжурылі міліцыянты і людзі ў цывільным. Ды й на вуліцы Савецкай, на падыходзе да плошчы, кідаліся ў вочы людзі спартовага целаскладу.

Я прайшоўся па Савецкай уніз і ўверх, побач з палацам прафсаюзаў пачалі зьбірацца маладыя людзі, пасьля 19-е гадзіны працэс яўна набіраў актыўнасьці. Я стаў на процілеглым баку вуліцы й імкнуўся зрабіць здымкі. Некалькі разоў запар заўважыў аднаго і таго ж чалавека, які нібыта «апекаваўся» мною. Бліжэй да паловы на восьмую па вуліцы пачаў хадзіць міліцыянт з мэгафонам, у які казаў, каб людзі разыходзіліся, паколькі акцыя несанкцыянаваная.

Я пачаў адыходзіць да крамы «Оптыка» па ходніку, але тут ужо было даволі шматлюдна. Працягваў фатаграфаваць. Гадзіньнік на фарным касьцёле паказаў 19:30. І раптам людзі пачалі пляскаць у далоні, я забег на сходы крамы «Оптыка» і спрабаваў рабіць здымкі. У гэты час людзі згрупаваліся ў калёну і рушылі ўніз па Савецкай, у той бок, адкуль я іх фатаграфаваў. Я хацеў заняць яшчэ больш зручную пазыцыю для здымкаў, як з вуліцы Дамініканскай хутка пад’ехалі два аўтобусы і перагарадзілі Савецкую.
Я паспрабаваў сфатаграфаваць людзей у спартовых касьцюмах, якія выскоквалі адтуль, але мяне ўжо трымаў за руку той самы незнаёмец, які сачыў за маімі дзеяньнямі.

Усе апынуліся ў замкнутай пастцы: і тыя, што ішлі калёнай зьверху, і мы, зьнізу, паколькі перад намі спыніліся аўтобусы. Я паспрабаваў сфатаграфаваць людзей у спартовых касьцюмах, якія выскоквалі адтуль, але мяне ўжо трымаў за руку той самы незнаёмец, які сачыў за маімі дзеяньнямі. Ён быў у цывільным, але ягоны твар толькі падкрэсьліваў яго прафэсійны занятак.

Ён прапанаваў прайсьці за вугал будынку, да былога кінатэатра «Гродна». Я зразумеў, хто гэта, дастаў сваю акрэдытацыю. Як толькі ён спытаўся, навошта я фатаграфую, — адказаў, што я журналіст і выконваю свае прафэсійныя абавязкі, паказаў пасьведчаньне і папрасіў прадставіцца яго. Той у сваю чаргу хуценька дастаў і схаваў свае «корачкі» — прозьвішча я не заўважыў. Затым хутка набраў свайго начальніка і даклаў, што затрымаў карэспандэнта Радыё Свабода, не называючы майго прозьвішча. Яму адказалі, і ён прапанаваў праехаць у аддзяленьне міліцыі. Я настойваў, каб ён патлумчыў, на якой падставе мяне затрымліваюць. Безвынікова.

У Кастрычніцкім РАУС я налічыў 69 затрыманых, пераважна маладых людзей. Былі жанчыны і дзяўчаты і па тым як яны знаёміліся, размаўлялі, было відавочна, што ўсе адукаваныя. На ўсіх складалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці, здымалі адбіткі пальцаў, фатагравалі, як гэта робяць з крымінальнымі злачынцамі, і абавязвалі назаўтра зьявіцца ў Ленінскі суд.

У першы ж дзень суду ў маёй прысутнасьці былі дапытаныя два сьведкі — афіцэры, якія дзяжурылі ў той дзень на Савецкай вуліцы. На пытаньне судзьдзі, ці бачылі яны мяне падчас акцыі, абодва адказалі — не. Я таксама ня меў да іх пытаньняў. Я прадставіў суду ліст ад маёй рэдакцыі, у якім гаварылася, што на вуліцы Савецкай я выконваў свае службовыя абавязкі і быў накіраваны рэдакцыяй для асьвятленьня масавых акцый у Дзень незалежнасьці. Судзьдзя далучыў ліст да справы. Потым працэс перанесьлі, паколькі міліцыянты не прадставілі відэа.
Нехта сяржант патрульна-паставой службы Дзедусь адразу ўпэўнена заявіў суду, што пазнае мяне, паколькі затрымліваў за тое, што я ішоў у калёне, пляскаў у далоні, крычаў, тупаў нагамі.

Наступнай раніцай працэс ізноў перанесьлі, паколькі відэа так і не прадставілі. На наступны дзень судзьдзя ўжо нічога не казаў пра відэа, у суд быў запрошаны яшчэ дзін сьведка. Нехта сяржант патрульна-паставой службы Дзедусь адразу ўпэўнена заявіў суду, што пазнае мяне, паколькі затрымліваў за тое, што я ішоў у калёне, пляскаў у далоні, крычаў, тупаў нагамі. На мае пытаньні, дзе я стаяў, у што быў апрануты, што трымаў у руках, дзе ён мяне затрымліваў — адказаваў: ня памятаю, людзей там было шмат.

Я паведаміў суду, што бачу гэтага чалавека першы раз, што ён мяне не затрымліваў і што я патрабую ў суд таго, хто мяне насамрэч затрымаў, каб ён даў тлумачэньні, на якой падставе, паколькі ён бачыў, што я ня ўдзельнічаў у шэсьці і я паказаў яму маё службовае пасьведчаньне.

Суд перанесьлі на наступны дзень. Але наступным днём сьведкі не было. Судзьдзя паказаў відэа, на якім я крыху мільгануў, дзе я проста раблю здымак. Гэта заняло ня болей за 2 сэкунды. Я зноў запатрабаваў сьведку, які мяне затрымліваў, паколькі відэа ня сьведчыла пра мой удзел у шэсьці. Суд ізноў адклалі, але ўжо на некалькі гадзінаў.

Я быў зьдзіўлены, калі ў залю суду ўвайшоў ізноў незнаёмы — нехта сяржант Аляксей Каравайчык, якога я таксама пабачыў упершыню ў жыцьці, але які складаў на мяне рапарт аб затрыманьні. Праўда, ён запамятаваў, калі складаў рапарт — ці ў той самы дзень, ці два дні пазьней. Ён таксама быў ня ўпэўнены, ці затрымліваў мяне, сказаў толькі, што яму знаёмы мой твар. Ня мог адказаць на пытаньні, у што я быў апрануты, дзе знаходзіўся, ня мог патлумачыць, калі і як ён складаў на мяне рапарт. Пасьля ўсяго гэтага судзьдзя Дзьмітры Кедаль апусьціў галаву і сказаў: «30 базавых. Калі ня згодныя — абскарджвайце».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG