Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ад удзельнікаў акцыі ў Брузгах патрабуюць аплаціць выклік АМАПу і спэцназу


Ужо пакараных за перакрыцьцё дарогі ў Брузгах 12 чэрвеня людзей не пакідаюць у спакоі. 36 чалавек атрымалі на 20 ліпеня пазоў суд. Пра гэта паведамляе сайт "Гарадзенская вясна".

Абласная пракуратура і мытня запатрабавалі, каб удзельнікі несанкцыянаванай акцыі на мяжы аплацілі страты, якія мытня панесла за затрымку на тры гадзіны працы на мяжы, а таксама патрабуецца, каб аўтамабілісты аплацілі расходы, зьвязаныя з выклікам АМАПу і спэцназу.

Увечары 12 чэрвеня на КПП «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы адбылася акцыя пратэсту кіроўцаў. Яны патрабавалі скасаваць указ ад 11 чэрвеня, які абмяжоўвае вываз паліва. Інцыдэнт у "Брузгах" доўжыўся тры гадзіны, спыніў стыхійную акцыю спэцназ. 22 чалавекі былі затрыманыя і аштрафаваныя.
XS
SM
MD
LG