Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст Мікіта Ліхавід трапіў у карцэр адразу за некалькі парушэньняў турэмнага рэжыму. У Дзьмітрыя Вуса за два месяцы зьняволеньня пагоршыўся зрок. Ці то судзьдзі, ці турэмшчыкі згубілі пашпарт Зьмітра Дашкевіча.

Адвакат Дар’я Ліпкіна наведала свайго падабароннага Мікіту Ліхавіда ў Наваполацкай калёніі. Да гэтага ад актывіста руху «За свабоду» больш як тыдзень не было вестак, і сваякі вязьня не выключалі, што ён зноў, ужо пяты раз за два месяцы ў калёніі, трапіў у карцэр. Гэтак і выявілася. Прычым гэтым разам Мікіта Ліхавід атрымаў самы вялікі тэрмін карцэру, кажа маці актывіста Алена:

«Яму далі 20 сутак карцэру. Аб’ядналі адразу 4 парушэньні і далі 20 сутак. Зь ім бачылася адвакат. Казала, ня буду хаваць, што вельмі худы, бледны, сінія кругі пад вачыма. Але трымаецца мужна, ні на што ня скардзіцца».
Ня буду хаваць, што вельмі худы, бледны, сінія кругі пад вачыма. Але трымаецца мужна, ні на што ня скардзіцца.

Паводле адваката, Мікіту Ліхавіда абмежавалі ў выдатках у турэмнай краме — дазволілі траціць на набыцьцё ежы толькі 70 тысяч рублёў на месяц, хоць звычайна вязьням дазваляюць траціць больш за 200 тысяч. Таксама стала вядома, што Мікіта Ліхавід так і не атрымаў бандэроль з рэчамі туалету, якую яму дасылала раней маці. 11 ліпеня Алене Ліхавід удалося дазваніцца да лекара, які рэгулярна наведвае карцэр. Паводле лекара, Мікіта ні на што ня скардзіцца, паведаміла Алена Ліхавід.

Усяго ад 7 траўня, калі ён быў этапаваны ў калёнію, Мікіта Ліхавід правёў у карцары больш за палову часу - 35 сутак.

11 ліпеня экс-кандыдата на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса павінны адправіць з «Валадаркі», з турэмнага шпіталя, у магілёўскую калёнію. Вус праходзіў мэдычнае абсьледаваньне. Паводле зьвестак, разглядаецца пытаньне пра аднаўленьне яму інваліднасьці. «За два месяцы зьняволеньня стан здароўя мужа пагоршыўся», — кажа жонка вязьня Яўгенія:

«Схуднеў да 86 кіляграмаў, зрок на адно вока пагоршыўся да 0,9, ціск скача, часам даходзіць да 180. Але збольшага трымаецца добра».

Наста Палажанка, якая рэгулярна лістуецца зь лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам, шмат дзён чакала ад яго ліста, каб ведаць, ці выпусьцілі яе сябра з карцэру. Ліст прыйшоў, але пасьля цэнзара — у незвычайным выглядзе.

«Апошнім часам яны замазвалі словы чорным алоўкам, а зьверху белай замазкай. Пасьля, відаць, зразумелі, што на аднаго Дашкевіча сыходзіць месячная норма белай замазкі для ўсёй турмы, і таму яны проста ўзялі і абрэзалі старонку напалову. Мяркуючы па тым, што засталося, у яго ўсё ў парадку, піша, што зараз усё ціха».

Зьміцер Дашкевіч паведаміў, што ў калёнію ў Горкі, дзе яго трымаюць, не даслалі ягоны пашпарт. Вязень зьбіраецца пісаць скаргу, каб ягоны дакумэнт знайшлі і вярнулі ў калёнію. Ня выключана, што пашпарт актывіста згубілі ці ў Маскоўскім судзе, ці ў нейкім з ізалятараў — на Валадарскага альбо ў Жодзіне — дзе да калёніі трымалі актывіста. Яшчэ Дашкевіч паведаміў, што яму дазволілі атаварыцца ў турэмнай краме на 200 тысяч рублёў, што дазваляе больш-менш нядрэнна харчавацца, бо турэмная ежа вельмі дрэнная.

Жонцы каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі Вользе стала вядома, што ў мужа пачаліся праблемы з другой нагой — цяпер левай:

«Лепш яму не становіцца. Было, што балела правая нага, а цяпер пачынае балець і левая. Напісаў, што падгінаецца ў каленцы. То бок нага ня слухаецца. Карацей, на 95% ён гатовы для апэрацыі. Але ці гатовыя яны там зрабіць тую апэрацыю?».

Зьміцер Бандарэнка чакае ў рэспубліканскім турэмным шпіталі разгляду касацыйнай скаргі. Гэта павінна адбыцца 15 ліпеня.

дашлі ліст палітвязьню


Аляксандар Сяргеевіч Атрошчанкаў

2113000 Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба, папраўчая калёнія № 3

Мікалай Мікалаевіч
Аўтуховіч

225293, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы-3, ІУ-5, атрад 13

Зьміцер Яўгенавіч
Бандарэнка

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1
Будзе накіраваны:
213105 г.Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, п/а Вейна, папраўчая калёнія № 15

Зьміцер Буланаў

213105 г. Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, п/а Вейна, папраўчая калёнія № 15

Ільля Васілевіч

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1

Павал Юр’евіч
Вінаградаў

225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Ваўчыныя норы», а/с 20 папраўчая калёнія № 22

Дзьмітры
Іванавіч Вус

213105 г.Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, п/а Вейна, папраўчая калёнія № 19

Алег Гнедчык

213004 Магілёўская вобл., г. Шклоў
папраўчая калёнія № 17

Арцём Фёдаравіч
Грыбкоў

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Будзе накіраваны:
213800 Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1 папраўчая калёнія № 2

Зьміцер Даронін

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1

Зьміцер Вячаслававіч Дашкевіч

213410 Магілёўская вобл., г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16 папраўчая калёнія № 9

Зьміцер Дрозд

213800, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. Папраўчая калонія № 2

Сяргей Казакоў

220030 г. Менск,
вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1

Аляксандар Аляксандравіч
Квяткевіч

225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Ваўчыныя норы», а/с 20 папраўчая калёнія № 22

Алесь Раманавіч
Кіркевіч

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Будзе накіраваны:
211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8 папраўчая калёнія № 10

Аляксандар Аляксандравіч
Класкоўскі

213004 Магілёўская вобл., г. Шклоў
папраўчая калёнія № 17

Мікіта Юр’евіч
Ліхавід

211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калёнія № 10

Уладзімер Лобан

213004, Магілёўская вобл., Шклоўскі р-н, п. Маладзёжны, папраўчая калёнія № 17

Эдуард Лобаў

225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Ваўчыныя норы», а/с 20, папраўчая калёнія № 22

Аляксандар Малчанаў

213105 г. Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, п/а Вейна, папраўчая калёнія № 15

Віталь Мацукевіч

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1

Фёдар Рымавіч
Мірзаянаў

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Будзе накіраваны: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Ваўчыныя норы»

Дзьмітрый Новік

213004 Магілёўская вобл., г.Шклоў
папраўчая калёнія № 17, брыгада 141

Васіль Пятровіч
Парфянкоў

211030 Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Леніна, 195А, папраўчая калёнія № 8

Андрэй Міхайлавіч
Пратасеня

213800 Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калёнія № 2, атрад 7

Яўген Вадзімавіч
Сакрэт

213105 г. Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, п/а Вейна, папраўчая калёнія № 15

Андрэй Алегавіч Саньнікаў

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1
будзе накіраваны:
211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калёнія № 10

Мікола Віктаравіч
Статкевіч

213004 Магілёўская вобл., г. Шклоў
папраўчая калёнія № 17

Алег Уладзімеравіч
Федаркевіч

212030 г. Магілёў, Слаўгарадзкая шаша, 3-ці км, папраўчая калёнія № 19

Уладзімер Мікалаевіч
Хамічэнка

212030 г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 3-ці км, папраўчая калёнія № 19

Уладзімер Мікалаевіч
Яроменак

220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1


Адрасы пададзеныя паводле праваабарончага цэнтру «Вясна»

Мікіта Ліхавід
Нарадзіўся 27 траўня 1990 г. у Менску. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы № 177 паступіў на юрыдычны факультэт недзяржаўнага Менскага інстытуту кіраваньня. Навучаўся завочна. Пасьля падзей 19 сьнежня, па словах кіраўніцтва факультэту, выключаны ня быў, але аўтаматычна трапіў у акадэмічны адпачынак (не пасьпеўшы здаць адзін залік з-за арышту), аднаўленьне зь якога ў бліжэйшыя 1—2 гады наўрад ці магчымае. Хоць у той жа час хлопцу прыйшло афіцыйнае запрашэньне на сэсію.

Актывіст руху "За свабоду". Затрыманы 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці, асуджаны на 15-суткавы арышт. 23 студзеня пастанова аб арышце скасаваная. Мікіта зрабіўся абвінавачаным па справе аб падзеях на плошчы Незалежнасьці.
Дзьмітры Вус
Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Менску.

Юрыст, завочна скончыў Гарадзенскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Правазнаўства».

З 16 гадоў працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», пасьля будаўніком.

1999–2003 гг. Дэпутат Менскага гарсавету дэпутатаў.

2007 г. Таксама ішоў на дэпутата, але яго не зарэгістравалі.

2008 г. Вылучаўся на дэпутата ў Палату прадстаўнікоў.

2010 г. Удзельнічаў у мясцовых выбарах, але не прайшоў у Менгарсавет.

Ачольвае выдавецтва «Трывіюм».

Жанаты, мае двух сыноў.

Беспартыйны.

Зьміцер Дашкевіч
Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. у вёсцы Кушняры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў у Расеі на Далёкім Усходзе. Потым сям’я перабралася ў Старыя Дарогі. Там скончыў школу № 2. Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 2001 годзе прыйшоў у "Малады фронт". Увосень 2001 г. быў адным з абаронцаў Курапатаў. Пазьней паступіў у Віленскі пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт славістыкі. Быў абраны кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі "Маладога фронту". Актыўны ўдзельнік і арганізатар масавых акцыяў і мерапрыемстваў. За сваю палітычную дзейнасьць неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці. У 2004 г. абраны старшынём "Маладога фронту".
Зьміцер Бандарэнка
Грамадзкі актывіст, сябра ГА «БАЖ». Нарадзіўся ў Менску 28 верасьня 1963 году.

У 1984 г. скончыў Інстытут фізычнай культуры.

У 1995–1996 гг. працаваў на незалежным Радыё 101.2 FM, зачыненым уладамі.

Адзін з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97», каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».

У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. быў актывістам штабу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Быў арыштаваны 20 сьнежня ва ўласнай кватэры і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Першапачаткова ў дачыненьні да яго было высунутае абвінавачваньне па арт. 293 КК (масавыя непарадкі), які прадугледжвае пакараньне да 15 гадоў пазбаўленьня волі, аднак 4 красавіка яно было перакваліфікавана на больш мяккае.

Зьміцер Бандарэнка абвінавачваецца па ч. 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Артыкул прадугледжвае пакараньне штрафам, або арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG