Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяну Севярынец аштрафавалі за акцыю 3 ліпеня


Тацяна Севярынец
Тацяна Севярынец
700 тысяч штрафу мае заплаціць віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД. Тацяну Севярынец прызналі вінаватай у арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця 3 ліпеня.

Такі вырак вынес судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Яўген Буруноў.

Судовы працэс быў распачаты 9 ліпеня, на суд Тацяну Севярынец прывезьлі зь ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе яна адбыла суткі пасьля выкліку ў Кастрычніцкі РАУС.

Увечары 8 ліпеня Тацяну Севярынец забралі з дому і на службовай міліцэйскай машыне завезьлі ў пастарунак. Там ёй паведамілі, што распачынаюць адміністрацыйную справу за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця з плошчы Перамогі да крыжа на Ўсьпенскай горцы, дзе штодня адбываецца на супольная малітва за палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG