Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд вярнуў касацыйную скаргу Рымашэўскаму


Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі
Суд Фрунзенскага раёну вярнуў касацыйную скаргу экс-кандыдату ў прэзыдэнты, сустаршыні аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму.

Суд палічыў, што касацыйная скарга мае недастаткова аргумэнтаў аб няправільнасьці прысуду. Калі "матываваная касацыйная скарга ня будзе прадстаўленая суду да 11 ліпеня, то касацыйная скарга будзе лічыцца непададзенай".

З улікам тэрміну атрыманьня адмовы суд Фрунзенскага раёну дае адзін працоўны дзень на тое, каб "пераскласьці" скаргу, гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы БХД.

Віталь Рымашэўскі заявіў, што адпачатку не меў ніякіх спадзеваў на тое, што "суд у Беларусі можа быць аб’ектыўным, і адмова разглядаць касацыйную скаргу яшчэ раз пацьвярджае гэта".

"Сёньня беларускія судовая сыстэма цалкам залежыць ад выканаўчай улады і выконвае ўсе яе загады. Падаваць апэляцыю ў суд у беларускіх умовах раўназначна падачы прашэньня аб памілаваньні таму, хто прымаў рашэньне аб пакараньні. Суд — не болей чым шырма, за якой хаваецца рэальны мэханізм прыняцьця рашэньняў. Таму палітычныя судовыя працэсы болей нагадваюць дрэнны спэктакль, чым справядлівы суд. Ніякага намеру ўдзельнічаць у гэтым спэктаклі я ня маю.

Мэта падачы касацыйнай скаргі для мяне была толькі адна — выказаць сваё стаўленьне да прысуду і да нашай судовай сыстэмы. Я не лічу законнымі ні вынесены прысуд, ні адмову суду ў разглядзе касацыйнай скаргі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG