Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 14.30 будуць судзіць Тацяну Севярынец


Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец

Віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця 3 ліпеня.

Судовы працэс вядзе судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Яўген Буруноў. На суд Тацяна Севярынец запатрабвала перакладчыка і адваката.

Судовы працэс быў распачаты 9 ліпеня, на суд Тацяну Севярынец прывезьлі ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе яна адбыла суткі пасьля выкліку ў Кастрычніцкі РАУС.

Увечары 8 ліпеня Тацяну Севярынец забралі з дому і на службовай міліцэйская машыне завезьлі ў пастарунак. Там ёй паведамілі, што распачынаюць адміністрацыйную справу за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця з плошчы Перамогі група да крыжа на Ўсьпенскай горцы, дзе штодня адбываецца на супольная малітва за палітвязьняў.
XS
SM
MD
LG