Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства фінансаў лічыць магчымым крэдыт МВФ


Андрэй Харкавец
Андрэй Харкавец
Міністэрства фінансаў Беларусі чакае аднаўленьня крэдытнага супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам і лічыць магчымым прыцягненьне новых крэдытных рэсурсаў.

Аб гэтым паведаміў БелТА міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

Паводле Харкаўца, памеры крэдыту, пра які Беларусь плянуе весьці перамовы з МВФ, будзе вызначацца зыходзячы з патрэбы фінансаваньня дэфіцыту рахунку бягучых апэрацый. А ён у сваю чаргу вызначыцца з улікам таго, якімі тэмпамі будзе разьвівацца эканоміка ў другім паўгодзьдзі, наколькі скароціцца імпарт і вырасьце экспарт.

Паводле міністра, праграма рэфармаваньня беларускай эканомікі, выкананьне якой неабходна для працягу крэдытнага супрацоўніцтва з МВФ, па большасьці пазыцый супадае з праграмай рэфармаваньня, якую Беларусь вызначыла з Антыкрызысным фондам ЭўрАзЭС.

"Мы ўжо праводзім структурныя рэформы эканомікі, не чакаючы праграмы з МВФ. Сёньня ламаць яе няма ніякага сэнсу, паколькі мы пабудавалі свае пляны ў рамках таго, пра што дамовіліся з Антыкрызысным фондам ЭўрАзЭС".

Андрэй Харкавец адзначыў, што МВФ чакае больш глыбокіх дзеяньняў урада па карэкціроўцы макраэканамічнай палітыкі. Аднак гэтыя дзеяньні могуць прывесьці да сацыяльных выдаткаў і эканамічных страт.

"Пытанне ў тым, што мы мякчэй праводзім гэтую палітыку, натуральна, даўжэй па часе, але з меншымі сацыяльнымі выдаткамі.І тут гаворка павінна ісьці аб кампрамісе - іх пазыцыі і нашай пазыцыі. У нас ёсьць падставы гаварыць аб тым , каб фонд прымаў пад увагу ня толькі чыста фіскальныя, макраэканамічныя мэты, але і сацыяльную практыку ў краіне".

Міністар у цэлым пазытыўна ацэньвае пэрспэктывы крэдытнага супрацоўніцтва з МВФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG