Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія эколягі выказаліся ў Вільні пра АЭС

  • Тацяна Поклад

У Бюро эўрапейскай інфармацыі ў літоўскім Сойме эколягі, навукоўцы, грамадзкія актывісты зь Беларусі, у іх ліку і жыхары Астравеччыны, 7-8 ліпеня прадставілі сытуацыю вакол Астравецкай АЭС.




"Выбар пляцоўкі для Астравецкай АЭС зусім не ўлічвае інтарэсаў Беларусі, ён зроблены Расеяй і гэта ваенна-палітычны праект", — сказаў ў інтэрвію радыё Свабода пасьля выступу ў часе дыскусіі ў літоўскім сойме Мікалай Уласевіч, географ, эколяг, жыхар вёскі Варняны, што за 3 кілямэтры ад плянаванай Астравецкай АЭС.

"Астравецкую АЭС пачалі будаваць ужо ў 2009 годзе, пра што сьведчыла шыльда на месцы пабудовы аб'екта, якую пазьней зьмянілі на іншую. Беларусь гатовая будаваць АЭС любым коштам, і будаўніцтва ўжо вядзецца, як бы гэта цяпер не называлі", — заявіла ў часе чарговай дыскусіі аб Астравецкай АЭС у літоўскім Сойме Тацяна Новікава, адказны сакратар Грамадзкай экалягічнай экспэртызы беларускай АЭС, прадстаўніца беларускай антыядзернай кампаніі і сябра грамадзкага аб'яднаньня ЭкаДом.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG