Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве — суды над затрыманымі 6 ліпеня


8 ліпеня ў Магілёве адбыліся суды над удзельнікамі маўклівай акцыі пратэсту 6 ліпеня.

Жыхар Магілёва Ігар Хальчукоў, які ўпершыню прыняў удзел у акцыі, прыйшоў у сквер насупраць будынку Дому Саветаў, пасьпеў некалькі разоў пляснуць у далоні і быў затрыманы. Судзьдзя Панасенка палічыла, што сваімі воплескамі ён матываваў іншых людзей на якіясьці дзеяньні й прысудзіла штраф — 15 базавых велічыняў.

Штрафам у 30 базавых велічыняў пакараны Алег Дзьячкоў.

Студэнты — першакурсьнікі Максім Кавалькоў і Вадзім Сідараў атрымалі папярэджаньні.

Валянцін Лабачоў арыштаваны на 12 сутак,
Аляксандр Кісялёў — на 10 сутак,
Антон Іваноў, Барыс Бухель — на 7 сутак.

Як паведаміў Ігар Хальчукоў, паводле розных крыніцаў 6 ліпеня ў Магілёве былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек. Толькі разам зь ім у міліцыі і турме знаходзіліся 8 затрыманых пратэстоўцаў. Ігар Хальчукоў таксама паведамляе, што ад моманту затрыманьня 6 ліпеня іх амаль не кармілі, забаранялі тэлефанаваць і не паведамлялі сваякам пра месца іх знаходжаньня. Многія з асуджаных, паводле ягоных слоў, і цяпер ня маюць элемэнтарных сродкаў гігіены і прадметаў побыту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG