Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша ніва» атрымала новае папярэджаньне Міністэрства інфармацыі


Напярэдадні пачатку працэсу аб ліквідацыі газэты, «Наша Ніва» атрымала новае папярэджанне. 8 ліпеня яго кур’ерам даставілі ў рэдакцыю пасьля 17:00, а затым яшчэ даслалі факсам зь Міністэрства інфармацыі, паведамляе nn.by.

Падставай для гэтага сталася адсутнасьць падпіснога індэксу ў нумары «Нашай нівы» ад 1 чэрвеня 2011 году, што парушае артыкул 22 Закону аб СМІ.

Паводле цяперашняга беларускага заканадаўства ў галіне СМІ, нават такая фармальная прычэпка можа пацягнуць за сабой закрыцьцё выданьня. Гэтак, газэту «Згода» ліквідавалі за тое, што ў выходных зьвестках не было пазначана поўнае імя галоўнага рэдактара. Падобнага характару прэтэнзіі выклікалі рэпрэсіўныя меры супраць часопіса «ARCHE», газэты «Салідарнасць».

Тым часам, 12 ліпеня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе адновіцца разгляд справы пра закрыцьцё газэты «Наша Ніва».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG