Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 9 – 10 ліпеня



Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


КАРОТКІЯ ДАЖДЖЫ і ВЕЛЬМІ ЦЁПЛА...


Уначы 12 – 18°С, удзень 24 – 31°С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


9 ліпеня

Афіцыйнае адкрыцьцё Першага фэстывалю мастацтваў беларусаў сьвету і гала-канцэрт калектываў творчай самадзейнасьці беларусаў замежжа (Віцебск, канцэртная заля “Віцебск”, 18.00).

Традыцыйнае сьвята паэзіі, песьні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасьці Беларусі...” (Маладэчанскі раён, Вязынка, філія літаратурнага музэю імя Янкі Купалы, 12.00 – 17.00).

Гарадзкая гульня-праваднік “Адрыў”, прымеркаваная да Купальля і да дня нараджэньня Янкі Купалы (Менск, месца старту: літаратурны музэй Янкі Купалы; рэгістрацыя ўдзельнікаў пешаходнай катэгорыі пачнецца а 20.00, рэгістрацыя ўдзельнікаў роварнай катэгорыі – а 22.00).

10 ліпеня

Адкрыцьцё мастацкай выставы “Беларускія мастакі ў сьвеце” (Менск, Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі, 11.00).

Адкрыцьцё фотавыставы, прысьвечанай дзейнасьці беларускіх арганізацыяў замежжа (Менск, Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі, 12.00).

Адкрыцьцё літаратурнай выставы “Паэты і пісьменьнікі беларускага замежжа” (Менск, Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры, 13.00).


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


9 ліпеня

У Бялградзе ў рамках сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ будзе абмяркоўвацца пытаньне аб датрыманьні правоў чалавека ў Беларусі. Чакаецца прыняцьце рэзалюцыі, у праекце якой зьмешчана патрабаваньне да афіцыйнага Менску правесьці незалежнае міжнароднае расьсьледаваньне інфармацыі аб катаваньнях у беларускіх турмах.

У паўднёвасуданскай Джубе адбудзецца сустрэча лідэраў афрыканскіх дзяржаваў, на якой маюць абвясьціць незалежнасьць новай дзяржавы – Паўднёвага Судану.

У Палестыне адбудуцца мясцовыя выбары на Заходнім беразе Ярдану і ў сэктары Газы.

У Адэсе пачнецца Першы адэскі міжнародны літаратурны фэстываль.

10 ліпеня

У Сырыі плянуюцца перамовы паміж сырыйскімі ўладамі і апазыцыяй.

У польскім горадзе Ядвабнэ пройдзе цырымонія памяці сотняў габрэяў, забітых 70 гадоў назад мясцовымі палякамі.

У швайцарскай Лязане пройдзе XIV Сусьветная гімнастрада – сьвята гімнастыкі пад эгідаю Міжнароднай фэдэрацыі гімнастыкі.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


9 ліпеня – Дзень незалежнасьці Аргентыны.

10 ліпеня – Дзень працаўнікоў падатковых органаў Беларусі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


9 ліпеня ў 1850 годзе нарадзіўся баўгарскі пісьменьнік Іван Вазаў. Тэматыка ягоных твораў блізкая беларусам – гэта змаганьне за вызваленьне нацыі ад чужацкага прыгнёту.

Роўна праз сто гадоў пасьля Івана Вазава 9 ліпеня 1950 году нарадзіўся цяперашні прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

9 ліпеня 1954 году нарадзілася Сьвятлана Гарбунова. Кожны, каму давялося бываць у Нясьвіжы, ня мог не спыніцца каля скульптурнай постаці Сымона Буднага. Гэтая скульптура асьветніка – твор Сьвятланы Гарбуновай.

10 ліпеня ў 1509 годзе нарадзіўся францускі царкоўны рэфарматар Жан Кальвін, які заснаваў кальвінізм.

10 ліпеня ў 1857 годзе нарадзіўся беларускі палітык Анатоль Бонч-Асмалоўскі – на Ўсебеларускім зьезьдзе 1917-га году ў Менску ён выступаў з дакладам “Аб зямельным пытаньні”.

10 ліпеня ў 1871 годзе прыйшлі на сьвет беларускі фальклярыст Павел Дземідовіч, які апісваў народныя сьвяты, і францускі пісьменьнік Марсэль Пруст, вядомы шэрагам сваіх наватарскіх раманаў пад агульнаю назваю “Ў пошуках страчанага часу”.

10 ліпеня 1994 году Аляксандар Лукашэнка быў абраны першым прэзыдэнтам Беларусі.


МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “У.Някляеў: “Праўда перамагае паўсюль і заўсёды”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Выключыць з нашых насалодаў уяўленьне – значыць зьвесьці іх на нішто Марсэль Пруст.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG