Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколяг Мікалай Уласевіч: АЭС – расейская пастка для Беларусі


Мікалай Уласевіч

Мікалай Уласевіч

"Беларуская атамная электрастанцыя ў расейскім варыянце выкананьня адназначна не вядзе да энэргетычнай бясьпекі дзяржавы. БелАЭС можна разглядаць толькі як расейскую эканамічную пастку для Беларусі", сказаў сёньня, 8 ліпеня, карэспандэнту ІА REGNUM беларускі эколяг і краязнаўца Мікалай Уласевіч, які прымае ўдзел у працы сэмінару ў Вільні па праблематыцы, зьвязанай зь бясьпекай будучых атамных электрастанцый у Беларусі і Літве.

"Калі ядзерная пастка зачыніцца, Беларусь сядзе ў глыбокую даўгавую яміну ды ператворыцца ў васала, абсалютна залежнага ад усходняга фэадала", – сказаў удзельнік віленскага сэмінару.

Сэмінар у літоўскай сталіцы праходзіць у межах падрыхтаванай літоўскім МЗС праграмы, накіраванай на ахову прыродных багацьцяў рэгіёну. У праграмы выразная адраснасьць: зьвярнуць увагу беларускіх няўрадавых арганізацый, незалежных журналістаў, актыўных грамадзянаў на актуальнасьць прыродаахоўных мерапрыемстваў.

Алег Новікаў з партыі зялёных Беларусі распавёў радыё Свабода пасьля дыскусіі ў Бюро эўрапейскай інфармацыі ў літоўскім Сойме, дзе эколягі, навукоўцы, грамадзкія актывісты зь Беларусі прадставілі сытуацыю вакол Астравецкай АЭС:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG