Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэта па аналёгіі з «філязофскім параходам», на якім бальшавікі ў 1922 годзе адправілі за мяжу найлепшых прадстаўнікоў расейскай гуманітарнай думкі – Бярдзяева, Сарокіна, Булгакава, Франка і іншых. Цяпер Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца гэткім жа чынам выкінуць з краіны апазыцыйную палітычную эліту. Тут акрамя вечна жывой савецкай спадчыны ёсьць і ўласны досьвед – напачатку 2008 году прапаноўвалася схема, каб тагачасны палітвязень Аляксандар Казулін паехаў разам са сваёй хворай жонкай на лячэньне ў Нямеччыну.



Тады, дарэчы, не тлумачылася, а што было б, калі б Казулін вырашыў вярнуцца. Гэтак і цяпер не тлумачыцца, што адбудзецца, калі палітвязьні,
Цяпер паводле закону пазбавіць беларускага грамадзянства немагчыма.

вывезеныя на Захад, вернуцца ў Беларусь. Пасадзяць ізноў? У краіну ня пусьцяць? У гэтым сэнсе ў позьнесавецкія часы была па меншай меры пэўная юрыдычная працэдура – пазбаўленьне савецкага грамадзянства. Менавіта гэтак абышліся з прымусова дэпартаваным з СССР Салжаніцынам. Цяпер паводле закону пазбавіць беларускага грамадзянства немагчыма.

Хаця відаць пустое пытаньне. Як, як? Ну а як можна хапаць і саджаць людзей за воплескі і маўчаньне. Не паложана і ўсё тут. Любая юрыдычная загадка вырашаецца проста. Таму варта больш пра палітыку.

А палітычны разьлік навідавоку. Ня ў тым нават, што палітычныя лідэры з-за мяжы будуць мець значна меншы ўплыў, чым калі яны ў краіне і нават калі ў турме. З вачэй далоў – з сэрца прэч. Не ва ўсіх жа атрымліваецца быць ленінымі ці хамэйні. Але паўтаруся – ня ў гэтым пераважна справа.

А ў форме захаваньня твару. Маўляў, я ж казаў, што гэта «пятая калёна», агенты Захаду – ну вось іх гаспадары сваіх і забралі. Як шпіёнаў, якія спаліліся.

Ну а далей – гандаль вязьнямі ці не гандаль, але можа атрымацца і гандаль. Паводле змоўчаньня. Лукашэнка высылае вязьняў Плошчы. Беларусь робіцца краінай без палітвязьняў. Здымаецца галоўная прэтэнзія
Права ёсьць як раз памілаваць, як быў памілаваны той жа Казулін, а не высылаць з краіны.

да беларускай улады. Не, застаюцца і экзатычныя выбары, і зьбіцьцё дэманстрантаў, і перасьлед газэтаў, і шмат шмат што іншае. Але тут ужо ўзьнікае меркаваньне – а хіба Аліеў лепшы? А хіба Назарбаеў лепшы? А маскоўскі тандэм? І атрымлівае Беларусь грошы ад МВФ, напрыклад. Не ў абмен. Але як бы і ў абмен.

Тут ёсьць, зразумела, пытаньні, ці пагодзіцца на такі варыянт вызваленьня Захад і пагодзяцца на яго самі палітвязьні. Захад не пагодзіцца, публічна дык дакладна. Гэта не гуманітарная, а палітычная праблема. Што да саміх вязьняў, то калі пагодзяцца, камень у іх можа кінуць толькі той, хто сам пабываў у іх скуры. Хаця Казулін у 2008 годзе не пагадзіўся.

І тады Лукашэнку ўсё ж даціснулі. У Шклове, кажучы пра «палітычны самалёт», ён патлумачыў – я маю на гэта права. Права ёсьць як раз памілаваць, як быў памілаваны той жа Казулін, а не высылаць з краіны. Магчыма, і зараз атрымаецца гэтак жа.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG