Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Economist: “Расейская тактыка – трымаць Лукашэнку над самай паверхняй”


“Звычайныя дыктатары любяць воплескі. Гэтымі днямі Аляксандар Лукашэнка, дэмагог і аўтарытарны прэзыдэнт Беларусі, ня можа іх цярпець”, – піша ў артыкуле “Беларускі разгон” часопіс Economist.

Згадваючы пра акцыі пратэсту ў гарадох Беларусі, аўтар публікацыі адзначае, што, хаця арганізатары гавораць пра “рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі", іх галоўная мэта – "прадэманстраваць адвагу ўдзельнікаў выступленьняў і Лукашэнкаву параною”.

Часопіс аналізуе крызісную эканамічную сытуацыю ў Беларусі, адзначаючы, што Крэмль, які падтрымаў Лукашэнку перад 19-м сьнежня і прызнаў абвешчаныя афіцыйным Менскам вынікі галасаваньня, цяпер не сьпяшаецца на дапамогу – “нават нягледзячы на прагматычныя матывы”.

“Крэмль, магчыма, ня хоча скідаць Лукашэнку яшчэ й таму, што баіцца, што безь яго Беларусь можа памкнуцца на Захад. Лукашэнка – гэта таксама прыдатны монстар, дзякуючы якому расейскія лідэры здаюцца больш цывілізаванымі і дэмакратычнымі. Расейская тактыка, падаецца, у тым, каб трымаць Лукашэнку над самай паверхняю, час ад часу апускаючы яго з галавою, а тады выцягваючы, каб пераканацца, што ён яшчэ дыхае. Але калі Крэмль памыліцца ў разьліках і пратрымае Лукашэнку на імгненьне даўжэй, то тым самым ненаўмысьля справакуе больш сур’ёзны пратэст. Тады воплескі стануць аглушальнымі”, – піша Economist.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG