Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыб: «Міліцыянт, нават калі ён у форме, мусіць прад’явіць пасьведчаньне»


Мечыслаў Грыб
Мечыслаў Грыб
Былы старшыня Вярхоўнага Савету, генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб пракамэнтаваў для «Свабоды» дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія падчас акцыяў пратэсту ня толькі апранаюцца ў цывільнае, але нават і не паказваюць свае дакумэнты:

«Калі трэба затрымліваць нейкага правапарушальніка, то супрацоўнік міліцыі, незалежна ад таго, у форме ён ці ў цывільным, павінны прадставіцца: напрыклад, старшы лейтэнант і назваць сваё прозьвішча. І патлумачыць, што парушаюць гэтыя людзі і за што ён іх затрымлівае. А гэтага не робіцца. Значыць, парушаецца закон».

Некаторыя ўдзельнікі акцый пратэсту кажуць, што на просьбу паказаць пасьведчаньне, людзі ў цывільным ім адказвалі аднолькава: «На акцыі мы дакумэнты не бярэм».

Генэрал Грыб камэнтуе: «Акцыя не акцыя, а ўсялякае правапарушэньне ёсьць правапарушэньне. І таму пры затрыманьнях супрацоўнікі міліцыі мусяць рабіць тое, то прадпісвае закон. Трэба мець пасьведчаньне, калі няма формы. Ды і нават калі чалавек у форме, ён мусіць мець пасьведчаньне. Таму што форму можна купіць, падрабіць.

Калі праводзяцца масавыя акцыі, тады абавязкова робіцца агульнае папярэджаньне праз гукаўзмацняльнікі. — людзей папярэджваюць, што тут зьбірацца нельга, што гэта забаронена, што людзі будуць затрыманыя. І калі пачынаецца затрыманьне, калі пайшла шарэнга альбо падраздзяленьне, то тады пры затрыманьні ніхто нікому прад’яўляць дакумэнты ня будзе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG