Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэстэрвэле: Дзеяньні беларускіх уладаў абсалютна непрымальныя


Гіда Вэстэрвэле

Гіда Вэстэрвэле

Фэдэральны міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле асудзіў дзеяньні беларускіх праваахоўных органаў.

Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльнай заяве кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства, тэкст якой сёньня распаўсюдзіла амбасада Нямеччыны ў Беларусі:

«Я асуджаю арышты соцень грамадзян у Беларусі, якія ўсяго толькі выступалі з маўклівым пратэстам супраць дзяржаўных рэпрэсій. Бессаромная жорсткасьць, якая была прымененая беларускімі праваахоўнымі органамі супраць мірных пратэстаў, абсалютна непрымальная. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зьняволеных і спыненьня палітычнага гвалту».
XS
SM
MD
LG