Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк убачыў прыпыненьне нэгатыўных тэндэнцыяў


Нацыянальны банк

Нацыянальны банк

«Маніторынг сытуацыі на ўнутраным валютным рынку сьведчыць аб прыпыненьні разьвіцьця на ўсіх яго сэгмэнтах нэгатыўных тэндэнцый», — сьцьвярджае Нацыянальны банк у прэс-рэлізе за 8 ліпеня.

«У траўні-чэрвені сытуацыя на наяўным рынку адносна збалянсавалася. Сталі павялічвацца аб’ёмы ажыцьцёўленых апэрацый. Пры гэтым за шэсьць месяцаў 2011 насельніцтву было прададзена банкамі ў эквіваленце 3331,5 мільёна даляраў ЗША, што на 12,6 адсотка больш, чым за аналягічны пэрыяд 2010 году», — паведамляе Нацбанк.

«У шэрагу банкаў з пачатку траўня 2011 году складаецца дадатнае сальда па апэрацыях куплі-продажу замежнай валюты насельніцтву. Гэта зьвязана з тым, што "Беларусбанк" мае права не прадаваць замежную валюту ў абменных пунктах, якія знаходзяцца на тэрыторыі памежных пераходаў, а таксама з правядзеньнем фізычнымі асобамі за мяжой апэрацый з банкаўскімі плястыкавымі карткамі, намінаванымі ў беларускіх рублях, і залікам банкамі беларускіх рублёў, накіраваных фізычнымі асобамі ў пагашэньне валютных крэдытаў.

Варта адзначыць, што Нацыянальны банк пастаянна ажыцьцяўляе маніторынг работы абменных пунктаў, у тым ліку і выкананьне банкамі абавязкаў па продажы набытай у насельніцтва замежнай валюты, якая знаходзіцца ў абменных пунктах. У выпадку выяўленьня парушэньняў да банкаў ужываюцца адпаведныя захады», — сказана ў прэс-рэлізе Нацыянальнага банку.
XS
SM
MD
LG