Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлусьня пра падзеі ў Беларусі распаўсюджвалася праз фальшывыя твітэры


Журналіст брытанскай газэты "The Independent" выявіў у інтэрнэце клон свайго ўласнага «Твітэру», які распаўсюджваў хлусьню пра падзеі ў Беларусі. Спэцслужбы пачалі актыўна ўмешвацца ў беларускую інтэрнэт-камунікацыю.

У нядзелю Шон Уокэр знаходзіўся на адной з маўклівых акцый пратэсту ў Менску.

«Грубасьць паліцыі мяне агаломшыла, ­ піша ён. ­ Іншых замежных журналістаў на месцы было мала, таму я пачаў пісаў пра тое, што я бачыў, у «Твітэр». Гэта хутка заўважылі. У сераду ўвечары, калі пасьля чарговых пратэстаў былі арыштаваныя яшчэ 400 чалавек, нейкі іншы Шон Уокер ужо страчыў у свой «Твітэр» як шалёны. Хтосьці скраў маю фатаграфію з майго сапраўднага «Твітэру» @ shaunwalker7, і стварыў фальшывы мікраблог @ shaunnwalker. У сераду пратэсты працягваліся дзьве гадзіны, і ўвесь гэты час мой «двайнік» запаўняў «Твітэр» лжывай інфармацыяй па-руску з хуткасьцю каля паведамленьня за хвіліну. «Міліцыі дазволілі ўжываць гумовыя кулі», - напісаў «клон» у нейкі момант. «Усе сыходзім, большасьць каардынатараў затрыманыя», - паведаміў ён крыху пазьней.»

«Гэта быў далёка не адзіны фальшывы «Твітэр», - працягвае Шон Уокнр. - Нехта, хто пісаў нібыта ад імя аднаго з вядучых агенцтваў навінаў, сьцьвярджаў, што міліцыя паводзіла сябе ўзорна, а пратэсты былі дробнымі і неістотнымі. Акрамя распаўсюду фальшывай інфармацыі багацьце пастоў ў «кланаваных» мікраблогах, мабыць, павінна было зьбіваць дэманстрантаў з панталыку. Кожны іх «твіт» утрымліваў «хэштеги», з дапамогай якіх беларускія актывісты шукалі інфармацыю аб пратэстах. Такім чынам, калі яны набіралі # 6julby або # minsk, каб зразумець, куды ім накіроўвацца і што адбываецца, экраны іх тэлефонаў замест надзейнай інфармацыі ад іншых удзельнікаў пратэстаў, запаўняліся сьмецьцем «Шона Ўокера» і іншых фальшывых крыніц.

Учора я гаварыў па тэлефоне зь Вячаславам Дыянавым, адным з асноўных каардынатараў пратэстаў, які хаваецца ў Польшчы. У групу, створаную ім у сацыяльнай сетцы Vkontakte, рускай вэрсіі Facebook, уступілі больш за 200 000 чалавек. Адміністрацыя сайтаў часова заблякавала яго пад ціскам беларускіх уладаў. «КДБ выдатна ведае, што ён робіць, - заявіў ён. - Яны крадуць з дапамогай фішынгу чужыя паролі, каб разьмяшчаць у сеткі ілжывую інфармацыю, яны ствараюць сотні фальшывых акаўнтаў, яны завалілі спамам усе нашы групы ».

Паводле Дыянава, да тых з арганізатараў, хто застаецца ў Менску, прыходзілі агенты КДБ, якія пагражалі некаторым зь іх выключэньнем з унівэрсітэтаў і турэмнымі тэрмінамі. На мой густ, зьяўленьне ў «Твітэры» фальшывага Шона Уокера - гэта забаўны і нават прыемны для мяне эпізод. Аднак для актывістаў, якія застаюцца ў Беларусі, падобнае ўмяшаньне ў інтэрнэт-камунікацыю ў цэлым стала даволі сур'ёзнай праблемай,» - піша брытанскі журналіст Шон Уокэр у штодзёньніку "The Independent".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG