Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” – колькасьць наведнікаў расьце


На сёньняшні дзень у “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” на vkontakte.ru больш за 21 тысячу чалавек. Лічба пакуль далёкая ад 216 тысяч удзельнікаў, што былі ў суполцы да 2 ліпеня, калі доступ да рэсурсу быў перакрыты.

Аднак адміністратар суполкі Вячаслаў Дзіянаў кажа пра павелічэньне наведваньняў старонкі.

Суполка “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” была заблякаваная 2 ліпеня, а ўсе яе ўдзельнікі выдаленыя. 3 ліпеня ўвечары яна зноў стала дасяжнай. За некалькі дзён пасьля аднаўленьня працы суполка часткова вярнула сваіх прыхільнікаў. Цягам сёньняшняга дня, напрыклад, дадавалася ў сярэднім каля 70 чалавек за гадзіну.

Адміністратар Вячаслаў Дзіянаў запэўнівае, што наведвальнасьць старонкі пасьля аднаўленьня не пагоршылася.

Вячаслаў Дзіянаў
Дзіянаў: Хачу вам сказаць, каб людзі разумелі, колькасьць сяброў у суполцы — гэта ня самае важнае, бо асноўнай статыстыкай у суполках зьяўляецца колькасьць праглядаў і колькасьць унікальных карыстальнікаў, а ў нас яна нават пры 21 тысячы стала ня меншай, а большай.

Кампанія “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” таксама мае акаўнт у твітэры, за якім сочаць блізу 2200 чалавек.

“Твітэр і vkontakte мы ахапілі, а з Facebook пакуль праблематычна. Але мы гэтую праблему вырашым”, — паведамляе Вячаслаў Дзіянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG