Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Пераменная воблачнасьць, магчымы дождж, тэмпэратура +22-24С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Віцебск, 8-14 ліпеня, летні амфітэатар, пачатак XX Міжнароднага фэстывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Урачыстае адкрыцьцё фэстывалю заплянаванае на 20.30.

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная правядзеньню Першага фэстывалю мастацтваў беларусаў сьвету, з удзелам намесьніка міністра культуры Тадэвуша Стружэцкага і прадстаўнікоў беларускіх дыяспар. Пачатак у 14.30.

Баку, працяг візыту ў Азэрбайджан урадавай дэлегацыі Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам. Заплянаваныя сустрэчы Мясьніковіча з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым і прэм'ер-міністрам гэтай краіны Артурам Расі-задэ.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Баку, візыт у Азэрбайджан міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова.

Лёндан, візыт у Вялікабрытанію міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына.

Вашынгтон, пасяджэньне праўленьня МВФ з пытаньнем аб дапамозе Грэцыі.

Каір, маніфэстацыя, якую ладзіць арганізацыя «Браты-мусульмане», з патрабаваньне прысьпешваньня рэформаў і пакараньня паплечнікаў зрынутага прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


52 да н. э.: Дата заснаваньня Парыжа.

1709: Палтаўская бітва, перамога войскаў расейскага цара Пятра І над арміяй швэдзкага караля Карла ХІІ.

1796: дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў першы пашпарт грамадзяніна ЗША.

1969: пачаты вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму, які завяршыўся праз тры з паловай гады.

У гэты дзень нарадзіліся:

1838 - Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар.

1912 - Гаўрыла Верасаў, беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар.

1839 - Джон Ракфэлер, амэрыканскі прамысловец, які заснаваў нафтавую кампанію «Стандард ойл», самы багаты чалавек усіх часоў -- у пераліку на сёньняшні курс багацьце Ракфэлера ацэньваецца больш чым у $300 млрд.

У гэты дзень памерлі:

1538 ― Дыега дэ Альмагра, гішпанскі канкістадор.

1980 ― Францішак Пяткевіч, лекар і беларускі нацыянальны дзяяч.

1994 ― Кім Ір Сэн, дыктатар Паўночнай Карэі.

Мінус 365:


Някляеў: “Яны плюнулі ў твар людзям, якія любяць Быкава”

Цытата на памяць


Калі вашая адзіная мэта – стаць багатым, вы ніколі не дасягнеце яе.

Джон Ракфэлер
XS
SM
MD
LG