Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Басовішча пад патранатам Gazety Wyborczej. Што зь візамі?


Gazeta Wyborcza Bialystok апублікавала артыкул, прысьвечаны найбуйнейшаму фэстывалю беларускай незалежнай музыкі пад назвай “Басовішча на паляне. Пад патранатам Газэты”. Такім чынам, сёлета фэст атрымаў інфармацыйную падтрымку хіба ня самага вядомага нацыянальнага выданьня Польшчы.

Раней беластоцкае выданьне Gazety Wyborczej пісала, што арганізацыю дваццаць другога фэстывалю маладой музыкі Беларусі часткова ўзялі на сябе ўлады ваяводзтва. Сёлета яны выдзелілі на правядзеньне Басовішча 17 тысяч злотых.

Тым часам ужо другі год запар няясная сытуацыя зь бясплатнымі візамі для беларусаў. Інфармацыі аб атрыманьні візаў не было на афіцыйным сайце ды буйных моладзевых парталах Беларусі. Аднак, на форуме сайту generation.by 3 ліпеня зьявілася паведамленьне, што ўжо некалькі тыдняў прымаюць дакумэнты на візы ў гарадзенскім офісе Таварыства Беларускай Школы.

Мы папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю ў Паўла Мажэйкі, даўняга прыхільніка Басоў з Гародні.

Павал паведаміў, што ТБШ візамі не займалася, а проста прадставіла памяшканьне. Паводле дамовы з польскім кансулятам у Горадні сёлета было зроблена 110 візаў. Апошняя партыя дакумэнтаў на візы была пададзеная 5 ліпеня. Беларусы, гарадзенцы ды жыхары вобласьці, якія зьбіраюцца наведаць фэстываль, атрымалі бясплатныя візы на 10 дзён. Басовішча цягнецца толькі 2 дні, але такім чынам людзі атрымалі магчымасьць наведаць і іншыя месцы Польшчы. Наконт адсутнасьці інфармацыі ў мэдыйнай прасторы, Павал адказаў, што заявак было адразу болей, чым візаў:


“З консулам мы дамовіліся на прыблізна 100 візаў, больш – мы самі ня ў стане былі аформіць, бо сёньня досыць складаная і часаёмкая працэдура афармленьня дакумэнтаў: рэгістрацыя празь інтэрнэт, якую трэба зрабіць за паўгадзіны на адзін пашпарт і г.д. Мы ацанілі свае магчымасьці і зразумелі, што больш за сотню мы не аформім
досьвед папярэдніх гадоў, калі мы афармлялі па 500-800 візаў на Басовішча, паказвае, што ня ўсе людзі едуць на Басы, частка карыстаецца магчымасьцю проста атрымаць дармовую візу Шэнген

фізычна, тым больш, што нашыя людзі зазвычай прыносяць дакумэнты ў апошні момант. Мы не распаўсюджвалі шырока інфармацыю пра візы, таму што досьвед папярэдніх гадоў, калі мы афармлялі па 500-800 візаў на Басовішча, паказвае, што ня ўсе людзі едуць на Басы, частка карыстаецца магчымасьцю проста атрымаць дармовую візу Шэнген. А зразумець, хто – па візы, а хто – на Басы, ня так лёгка. Таму гэтым разам, маючы абмежаваную колькасьць месцаў, мы ў першую чаргу зьвярнуліся да сталых аматараў Басоў, мы маем іх кантакты, а таксама да нашых актывістаў, каб быць больш-менш упэўненымі, што людзі паедуць на Басы. Вось такая сытуацыя. Супрацоўнікі польскага консульства аказалі нам усемагчымую падтрымку: спрошчаная сыстэма падачы дакумэнтаў, без чаргі, дармовыя візы”, - паведаміў Павал Мажэйка.

Гэтаксама мы зьвязаліся з каардынатаркай фэстывалю Касяй Кузьміч. Яна
Кошт візаў для гледачоў фэстывалю зьменшаны на 50%

паведаміла, што дакумэнты на візу прымаюцца ва ўпаўнаважаных турыстычных агенцтвах да 11 ліпеня. Шэнгенскія візы выдаюцца на час фэстывалю і каштуюць 30 эўра. Таксама неабходна заплаціць 80 000 рублёў за паслугі турыстычнага агенцтва па афармленьні дакумэнтаў ды каля 5 эўра за страхоўку.

“Кошт візаў для гледачоў фэстывалю зьменшаны на 50%, таксама мы дамовіліся аб спрашчэньні працэдуры афармленьня дакумэнтаў і будзем мець гарантыю, што ніхто не памыліцца пры запаўненьні анкетаў”, – кажа Кася Кузьміч.

За пэўную плату арганізаваныя даезд на фэстываль і пражываньне ў намётавым мястэчку. Уваход на Басы застаецца бясплатным.

Больш поўную інфармацыю вы можаце прачытаць на сайце Басовішча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG