Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
7 ліпеня Партыя БНФ атрымала 6 пастановаў пра абавязковае вызваленьне памяшканьня на праспэкце Машэрава, 8. У іх гаворыцца, што партыя і яе аддзяленьні мусяць вызваліць будынак у сямідзённы тэрмін. У іншым выпадку будуць прымененыя санкцыі.

Пастановы падпісаў судовы выканаўца Нікулін, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Паводле намесьніка старшыні партыі Рыгора Кастусёва, партыя не зьбіраецца пакідаць свой офіс.

"Будзем адстойваць да канца", — заявіў палітык.
XS
SM
MD
LG