Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паўгода ў Беларусь увезеная рэкордная колькасьць машын


Намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту (ДМК) Сяргей Палудзень паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі, што больш за 250 тысяч аўтамабіляў было ўвезена ў Беларусь з пачатку году да 1 ліпеня – дня ўступленьня ў сілу новых ставак мыта. Гэта рэкорд, адзначыў ён. Столькі машын за такі пэрыяд часу ў Беларусь яшчэ ня ўвозілася. Выплачана мытных плацяжоў на суму больш за 300 млн. даляраў.

Цяпер адбыўся рэзкі спад, хоць ёсьць адзінкавыя выпадкі афармленьня ўвозу аўтамабіляў і на пачатку ліпеня.

Як адзначылі прадстаўнікі ДМК, аўтамабілі, увезеныя да 1 студзеня 2010 году ў Беларусь, могуць прадавацца ў Расею бяз выплаты дадатковых пошлін. Такі парадак прадугледжаны дадатковым пагадненьнем з Расеяй. За тыя машыны, якія былі ўвезеныя з 1 студзеня 2010 году да 30 чэрвеня 2011 году, прыйдзецца выплочваць мытную розьніцу (пры продажы ў Расію).

Дадатковыя мытныя плацяжы (пры продажы аўто ў РФ) пойдуць у бюджэт Расіі.

Нядаўна прадстаўнікі Мінпрамгандлю РФ зьвярнулі ўвагу на тое, што зараз актыўна выкарыстоўваюцца шэрыя схемы ўвозу аўтамабіляў у Расею зь Беларусі (паколькі адзнака аб часовым увозе на мяжы ўжо не ставіцца).

Супрацоўнікі ДМК РБ падкрэсьлілі, што ніякіх дадатковых кантрольных мер у Беларусі рабіцца ня будзе. «Гэта кампэтэнцыя расейскіх міністэрстваў і ведамстваў», - заявілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У чэрвені сёлета партал TUT.BY на падставе дадзеных УДАІ МУС падрыхтаваў табліцу з пазначэньнем колькасьці машын найбольш папулярных марак, зарэгістраваных у Беларусі.

Марка Зарэгістравана ў Беларусі
ВАЗ 370 757
Volkswagen 340 598
Аudi 175 460
Ford 167 712
Москвич 158 606
Renault 127 722
Peugeot 88 924
Mercedes-Benz 79 916
BMW 66 852
Mazda 64 830
Nissan 53 472
Toyota 47 306
Mitsubishi 36 543
Volvo 22 376
Honda 21 781
Daewoo 12 879
Suzuki 8 438
Alfa Romeo 6 746
Subaru 6 381
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG