Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да канца году магчыма падвышэньне цэнаў на бэнзін


Віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас не выключае, што да канца 2011 году адбудзецца чарговае павышэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва.

"У прыватнасьці, нязначна падвысіцца цана на 95-ы бэнзін. Потым, магчыма, будуць падвышацца цэны на іншыя віды паліва, але гэта ўсё будзе адбывацца пад кантролем ураду і не перавысіць парамэтры, якія вызначыў прэзыдэнт", — заявіў Румас, сустракаючыся з калектывам менскага аўтамабільнага заводу, паведамляе Інтэрфакс.

Паводле Румаса, падвышэньне цэнаў ня будзе абвальным, бо ўрад "атрымаў урокі" з сытуацыі, якая ўзьнікла пасьля падвышэньня коштаў на аўтамабільнае паліва ў канцы траўня — пачатку чэрвеня 2011 году. Тады за два тыдні цэны на аўтамабільнае паліва былі павышаныя сумарна амаль на 50%.

Паводле кіраўніка краіны, цэны на аўтамабільнае паліва могуць павышацца ня больш як адзін раз на квартал і не вышэй, чым на 3—5%.
XS
SM
MD
LG