Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ дамагаецца сустрэчы зь міністрам Куляшовым


Анатоль Куляшоў

Анатоль Куляшоў

Беларуская асацыяцыя журналістаў прыкладае намаганьні, каб сустрэцца асабіста зь міністрам унутраных спраў Беларусі Анатолем Куляшовым. Пра гэта "Свабодзе" сёньня паведаміў намесьнік кіраўніка БАЖ Андрэй Бастунец.

Ён сказаў, што журналісцкае аб'яднаньне вельмі заклапочанае ўчорашнімі падзеямі, калі было затрымана 25 прадстаўнікоў мэдыяў. Не зважаючы на пасьведчаньні журналістаў, супрацоўнікі сілавых структураў праводзілі затрыманьні, адбіралі касэты і флэшкі, ізалявалі карэспандэнтаў на час правядзеньня акцыі пратэсту:

"Гэта незаконная практыка. Больш за тое, у некаторых рэгіёнах журналістаў затрымлівалі. І яны правялі ноч у пастарунку.

Гэтая практыка ня мае ніякага дачыненьня да закону. Таму БАЖ дамагаецца сустрэчы зь міністрам унутраных спраў Куляшовым, каб абмеркаваць гэтае пытаньне.

Мне здаецца, што мэтанакіраванае паляваньне на журналістаў сьведчыць пра тое, што ўлады дамагаюцца, каб да грамадзтва даходзіла як мага менш інфармацыі, у тым ліку і пра дзеяньні сілавых структур".
XS
SM
MD
LG