Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усяго падчас маўклівых акцый, арганізаваных у Беларусі суполкай “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” было затрымана каля 1730 чалавек, зь іх у Менску - 980.

Акцыі праходзілі 15, 22 і 29 чэрвеня, а таксама 3 і 6 ліпеня.

Большая частка затрыманых была пакарана арыштамі і штрафамі. Некаторых адпусьцілі з пастарунку пасьля здачы адбіткаў пальцаў і папярэджаньняў. Многія былі зьбітыя.

Праваабаронцы адзначаюць, што сабраць поўную інфармацыю няма магчымасьці "з-за закрытасьці судоў і адсутнасьці сьпісаў".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG